wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Аляксееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксееў.

Мікалай Іванавіч Аляксееў (17 снежня 1898, Пецярбург — 12 жніўня 1990) — рускі савецкі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[1].

Біяграфія

Скончыў Акадэмічныя курсы пры Ваенна-інжынернай акадэміі(руск.) бел. ў 1935. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 ў Петраградзе. У Савецкай Арміі (1918-58) прайшоў шлях ад салдата да генерала-маёра інжынерных войскаў[1]. Ваяваў з інтэрвентамі на Заходнім фронце, прымаў удзел у баях на Хасане, у час Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім і 3-м Беларускім франтах[2].

Памёр 12 жніўня 1990 года. Пахаваны на Паўночных могілках пад Мінскам[2].

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1939 годзе. Аўтар раманаў «Яков Железнов» (1946), «Испытание» (1957), «По зову сердца» (1974) аб стойкасці і мужнасці савецкіх людзей у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, аповесці пра двойчы Героя Савецкага Саюза І. Д. Чарняхоўскага «Осколком оборванная жизнь» (1978) і інш. У 1960 Бабруйскі перасоўны тэатр паставіў п’есу Аляксеева «Сестра Варвара»[1].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава II ступені, Айчыннай вайны I ступені, крыжам Грунвальда III класа і медалямі[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 1 2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  3. Николай Иванович Алексеев (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be