Мікалай Андрэевіч Захаранка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Захаранка. Мікалай (Мікола) Андрэевіч Захаранка (13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
Нарадіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах у сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Творчасць
Трагічнасць і радасць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[2][3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
- ↑ Я і дагэтуль лічу, што гаршкі абпальваюць усё-ткі богі // Дзеяслоў. — Мн.: 2014. — № 2.
- ↑ zakharanka (нявызн.) (недаступная спасылка). 2014.gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2016.
Спасылкі
- Мікола Захаранка. Забойства на вуліцы з прысадамі // Дзеяслоў, 2000, № 32
- Захаранка М. «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапейскага адраджэння // Роднае слова: Штомесячны навуковы i метадычны часопiс. ― 2010. ― № 9
- Мікола Захаранка: паэт, празаік, драматург Архівавана 31 жніўня 2019. // Кастусь Ладуцька. Sozvuchie.by, 27 красавіка 2019
- Николай Захаренко. Ангел мой Архівавана 7 ліпеня 2017. // Литературная Россия, 2016, 14 октября
- Вольга Бабкова. «Такі вецер, такі вецер» — новая кніга добрага аўтара // Наша ніва, 23.07.2019