wd wp Пошук:

Мікалай Львовіч Нагнібяда

Міко́ла Льво́віч Нагнібяда́ (укр.: Микола Львович Нагнибіда; 7 верасня (20 верасня) 1911, Папоўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 16 верасня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі паэт, перакладчык. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Папоўка (цяпер Смірнавое Куйбышаўскага раёна Запарожскай вобласці Украіны) ў сям’і фельчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.

У 1929—1931 працаваў слесарам Харкаўскага велазавода, пасля на новабудоўлях «Днепрагэса». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).

Служыў на Чарнаморскім флоце. Удзельнік Другой сусветнай вайны ў складзе Чырвонай арміі. Журналіст газетаў «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 гадах працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сектарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рдакцыі часопісу «Дніпро».

У 1946 годзе скончыў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасня 1985 года. Пахаваны на Байкавых могілках.

У роднай вёсцы паэта дзейнічае яго музей.

Творчасць

Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэса». Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Пасля да 1984 года пабачыў свет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэм, балад. Аднак у гісторыю літаратуры ўвайшоў не арыгінальнаю, а перакладніцкаю творчасцю. Нагнібяда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладчыкаў беларускай паэзіі, уганараваны званнем заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1974).

Адзін з нешматлікіх перакладчыкаў славацкага паэта Людавіта Штура.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

Літаратура

  • Українська літературна енциклопедія. — К., 1995. — Т. 3. — С. 444.
  • Шевченківські лауреати. 1962–2007: Енциклопедичний довідник / Автор-упор. М. Г. Лабінський; вступ. слова І. М. Дзюба, Р. М. Лубківський. — 2-ге вид., змін. і доп.. — К.: Криниця, 2007. — С. 413—414. — 768 с. — ISBN 978-966-7575-81-6.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты Украіны Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя·Перакладчыкі СССР Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be