wd wp Пошук:

Мікалай Макаравіч Гуткоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гуткоўскі. Мікалай Макаравіч Гуткоўскі (21 ліпеня (2 жніўня) 1886, в. Забелы, Слуцкі павет Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл. — 8 лютага 1938) — беларускі юрыст, публіцыст.

Біяграфія

Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907—1908 гадах настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Мінскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Пасля служачы ў Варшаве, Маскве. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 гадах удзельнічаў у стварэнні беларускіх арганізацый у Адэсе. Пэўны час знаходзіўся ў складзе войскаў Врангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 года ў Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 года навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 гадах супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля ў СНК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1934—1937 выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ. У 1937 годзе загадчык бібліятэкі Маскоўскага інжынерна-эканамічнага інстытута ім. Арджанікідзэ. 17 лістапада 1937 года арыштаваны паўторна, асуджаны за ўдзел ў антырэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, растраляны ў Маскве на палігоне “Камунарка” ў лютым 1938 года[1]. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.

Дзейнасць

Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.

Бібліяграфія

  • Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.

Зноскі

  1. http://base.memo.ru/person/show/2640404

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be