Мікалай Максімавіч Чырык
Мікалай Максімавіч Чырык (19 снежня 1936 — 25 красавіка 2005) — дыктар Беларускага Радыё на працягу больш за 40 гадоў. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.[1]
Аўтар літаратурных зборнікаў «Па дарозе на кірмаш» і «На блізкай вярсце: Вершы» (1996).
На яго вершы напісаны дзясятак песень.
Жонка — Вера Андрэеўна Чырык. Дзеці – Андрэй (1961), Алена (1964), Наталля (1967), Максім (1971), Ганна (1974).
Зноскі
- ↑ На Красной, 4(руск.) (7 мая 2010).