Мікалай Мікалаевіч Страхаў
Мікалай Мікалаевіч Страхаў (16 (28) кастрычніка 1828, Белгарад, Курская губерня — 24 студзеня (5 лютага) 1896) — расійскі філосаф, публіцыст, літаратурны крытык, член-карэспандэнт Пецярбускай АН (1889).
У кнігах «Свет як цэлае» (рус. Мир как целое, 1872), «Аб вечных ісцінах» (рус. О вечных истинах, 1887), «Філасофскія нарысы» (рус. Философские очерки, 1895) вышэйшай формай пазнання лічыў рэлігію, крытыкаваў сучасны матэрыялізм, а таксама спірытызм; у публіцыстыцы падзяляў ідэі прыналежнасці да «глебы», т. зв. «почвенничества». Артыкулы пра Л. Талстога (у тым ліку пра «Вайну і мір»); першы біёграф Ф. Дастаеўскага.
Зноскі
- ↑ С. Венгеров, Э. Р. Страхов, Николай Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIа. — С. 783–787.
- 1 2 Розанова С. А. Страхов // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).