Мікалай Міхайлавіч Амосаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Амосаў.
Мікалай Міхайлавіч Амосаў (6 (19) снежня 1913, в. Альхова, Валагодская вобласць — 12 снежня 2002, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі таракальны хірург, навуковец-медык, літаратар.
Аўтар наватарскіх методык у кардыялогіі і таракальнай хірургіі, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя («метад абмежаванняў і нагрузак»), дыскусійных прац па геранталогіі, праблемах штучнага інтэлекту і рацыянальнага планавання грамадскага жыцця («сацыяльнай інжынерыі»). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1969) і Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).
Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біялагічнай і медыцынскай кібернетыцы. Аўтар кнігі «Мысли и сердце» (1965).
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1979 гадах, Народны дэпутат СССР з 1989 года, член Вярхоўнага Савета СССР з 1989 года.
Зноскі
- ↑ Николай Амосов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Амосов Николай Михайлович // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 48. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
- Мікалай Міхайлавіч Амосаў — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі(руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Міхайлавіч Амосаў
- Шматмоўны сайт, прысвечаны М.Амосаву — біяграфія, фота, кнігі
- Творы М. Амосава
- 24tv.ua 13/12/2013
- Николай Амосов. “В гостях у Дмитрия Гордона” (2001)