Мікалай Міхайлавіч Карамзін
Мікала́й Міха́йлавіч Карамзі́н (12 снежня 1766, в. Міхайлаўка, Бузлукскі павет, Казанская губерня (паводле іншых дадзеных — вёска Знаменскае, Сімбірскі павет, Казанская губерня) — 3 чэрвеня 1826, Санкт-Пецярбург) — расійскі гісторык, публіцыст , празаік , паэт і стацкі саветнік.
Біяграфія
У 1783—1784 гадах на вайсковай службе. Выдаваў альманахі, часопісы. Яскравы прадстаўнік расійскага сентыменталізму. У гістарычных працах адмаўляў дэспатыю, прыхільнік рэспубліканскага ладу. Абапіраючыся на старажытныя крыніцы, творы В. Тацішчава і М. Шчарбатава напісаў «Гісторыю дзяржавы Расійскай» (т. 1—12, 1816—1829).
Гісторыю Беларусі разглядаў у кантэксце расійскай дзяржаўнасці. Даў адметныя характарыстыкі старажытных дзяржаўных дзеячаў (Усяслава Полацкага, Гедзіміна, Альгерда і інш.). У «Дадатках» да «Гісторыі…» выкарыстаў шмат выпісак са страчаных пазней пісьмовых крыніц.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Зноскі
- ↑ Венгеров С. А. А. Б. В. // {{{загаловак}}}. — СПб.: Семеновская Типо-Литография (И. Ефрона), 1889. — Т. I. Вып. 1—21. А. — С. 7.
- 1 2 Карамзин Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Encyclopædia Britannica
- 1 2 Макогоненко Г. П. Карамзин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ↑ Карамзин Николай Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Міхайлавіч Карамзін
- Карамзін Мікалай Міхайлавіч. Дзейнасць, кнігі Архівавана 19 верасня 2012.
- Бедная Ліза. Карамзін М. М. Архівавана 7 верасня 2009.
- Помнік М. М. Карамзіну ў сядзібе Астаф’ева Архівавана 22 сакавіка 2016.
- Карамзін у Астаф’ева Архівавана 24 чэрвеня 2013.
- «Гісторыя дзяржавы Расійскага» М. Карамзіна ў гісторыі і культуры Расіі