wd wp Пошук:

Мікалай Сямёнавіч Ляскоў

Мікалай Сямёнавіч Ляскоў (руск.: Никола́й Семёнович Леско́в; 4 [16] лютага 1831, сяло Гарохава, Арлоўская губерня — 21 лютага [5 сакавіка] 1895, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік, публіцыст, літаратурны крытык. Доўгі час публікаваўся пад псеўданімам Сцябніцкі.

З 16 гадоў пачаў працаваць чыноўнікам у Арле, затым у Кіеве. Некалькі гадоў быў памочнікам кіраўніка буйнымі маёнткамі, шмат ездзіў па краіне. У 1861 годзе перасяліўся ў Пецярбург. Пісьменніцкую дзейнасць пачаў з артыкулаў і фельетонаў. У 60-я гг. Ляскоў стварае шэраг выдатных рэалістычных апавяданняў і аповесцяў: «Згаслая справа» (1862), «З’едлівы» (1863), «Жыціе адной бабы» (1863), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» (1865), «Ваяўніца» (1866) і інш., у якіх шырока паказана рускае жыццё. У той жа час адзін з ранніх артыкулаў Ляскова (1862) — пра пецярбургскія пажары — паслужыла пачаткам яго працяглай палемікі з рэвалюцыйнай дэмакратыяй. Апавяданне «Аўцабык» (1863), раманы «Няма куды» (1864; пад псеўданімам М. Сцябніцкі) і «Абыдзены» (1865) скіраваны супраць «новых людзей»; Ляскоў спрабуе даказаць марнасць і беспадстаўнасць намаганняў рэвалюцыйнага лагера, стварае шаржавыя тыпы нігілістаў — у аповесці «Загадкавы чалавек» (1870) і асабліва ў рамане-пасквілі «На нажах» (1870—1871).

Зноскі

  1. 1 2 3 С. Венгеров Лесков, Николай Семенович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 147–150.
  2. 1 2 3 Гроссман Л. П. Лесков Н. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 158–162.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be