Мікалай Трафімавіч Чадовіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чадовіч. Мікалай Трафімавіч Чадовіч (29 кастрычніка 1948, гп. Чырвоная Слабада, Чырвонаслабодскі раён, Бабруйская вобласць, БССР — 21 студзеня 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі пісьменнік-фантаст.
Біяграфія
У 1968 г. скончыў Мінскі тэхнікум сувязі, у 1979 г. завочна закончыў Маскоўскі інстытут сувязі. У 1970—1990 гг. працаваў брыгадзірам у тралейбусным дэпо ў Мінску, у 1990—1998 гг. начальнікам транспартнага аддзела і рэдактарам мінскага выдавецтва «Эрыдан». Пісаў на рускай мове.
Першая фантастычная публікацыя, аповяд «Нарушитель» (1983) у газеце «Знамя юности», які быў напісаны ў суаўтарстве з Юрыем Брайдэрам з Дзяржынска і паклаў пачатак доўгаму і плённаму супрацоўніцтву гэтых пісьменнікаў. У канцы 1980-х гадоў творчы дуэт Чадовіча і Брайдэра высунуўся ў першыя шэрагі маладога пакалення савецкай рускамоўнай фантастыкі.
Памёр у Мінску пасля працяглай хваробы 21 студзеня 2011 года.
Узнагароды
Лаўрэат жанравай прэміі «Меч Руматы»[ru] (1999), Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (за раман «Стрэлы Пяруна»).
Творы
Раманы
Сааўтар: Юрый Брайдэр
- Гражданин Преисподней (2000)
- Дисбат (2000)
- Жизнь Кости Жмуркина, или Гений злонравной любви (2001)
Цыклы твораў
Миры под лезвием секиры // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Миры под лезвием секиры (1997)
- Между плахой и секирой (1998) — прэмія Меч Руматы (1999)
- Щепки плахи, осколки секиры[1] (1999)
Тропа // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Евангелие от Тимофея (1991)
- Первые шаги по Тропе: Злой Котёл (2004)
- Хозяева Острога (2004)
- Клинки максаров (1994)
- Бастионы Дита (1996)
- Губитель максаров (2000) — Зорны мост-2000. III месца ў намінацыі «Лепшы цыкл, серыял і раман з працягам».
Особый отдел // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Особый отдел (2005)
- Особый отдел и тринадцатый опыт (2005)
- Особый отдел и пепел ковчега (2006)
- Особый отдел и око дьявола (2006)
Охота на Минотавра // Сааўтар Юрый Брайдэр
- Гвоздь в башке (2002) — Зорны мост-2003. III месца ў намінацыі «Лепшы раман».
- Враг за Гималаями (2003)
- За веру, царя и социалистическое отечество (2003)
Апавяданні
Сааўтар: Юрый Брайдэр
- Нарушитель (1983)
- День рождения отца (1984)
- Игра в прятки (1984)
- Инопланетный сюрприз (1984)
- Каникулы на Луне (1984)
- Огненное небо (1984)
- Опасное лекарство (1984)
- Последний день практики (1984)
- Экзамен (1984)
- Лес Ксанфы (1985)
- Личный контакт (1985)
- Резидент Земли (1985)
- Посёлок на краю Галактики (1986)
- Рукопись, затерявшаяся в архиве (1987)
- Сигнал тревоги (1987)
- Телепатическое ружьё (1987)
- Ад на Венере (1988)
- Против течения (1988)
- Администрация леса (1989)
- Порядок регистрации (1989)
- Следы рептилии (1989)
- Визит инспектора (1990)
- Властелины Вселенной (1990)
- Ищейка (1990)
- Фальшивомонетчик (1990)
- Каин ещё не родился (1991)
- Мёртвая вода (1991)
- Планета Энунда (1991)
- История упадка и разрушения Н-ского завода (1994)
- Карательная экспедиция (1994)
- Мир по Эйнштейну (1994)
- Стрелы Перуна с разделяющимися боеголовками (1994)
- Учебный полёт (1994)
Іншыя творы
- Хорошую историю жалко обрывать… (1998) // Сааўтар: Юрый Брайдэр [інтэрв’ю часопісу «Если»]
Зноскі
Літаратура
- Сон Брайдера рождает Чадович… // Шалтай-Болтай. Волгоград. № 4. 2004. С. 124.