Мікалоюс Даўкша
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўкша.
Мікалоюс Даўкша, Мікалай Даўкша (літ.: Mikalojus Daukša, варыянты: Daugsz, Daugsza, Dauksza, Daux, Dawksza, Dovkša, Dowksza, Dovkš, Dovkša; 1527/1538, в. Бабенай каля Кейданяй — 2-я пал. лютага 1613, Варняй) — літоўскі гуманіст, дзеяч контррэфармацыі, адзін са стваральнікаў літоўскай пісьменнасці. Займаў розныя царкоўныя пасады ў розных мясцовасцях Жамойці. Пераклаў з польскай мовы на літоўскую «Катэхізіс» езуіта Якава Лядэсмы («Kathechismas arba mokslas kiekwienam priwalvs», 1595) — першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Літвы на літоўскай мове. Пераклаў з польскай зборнік казанняў Я. Вуека («Postilla catholicka», 1599), прадмова (на польскай мове) да гэтай кнігі ўтрымлівае заклік берагчы літоўскую мову і з’яўляецца ўзорам публіцыстыкі таго часу.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #104341874 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 сакавіка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Дини П. У. Балтийские языки. М, 2002. — 544 с.
- Языки мира: Балтийские языки. М.: Academia, 2006. 224 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалоюс Даўкша