wd wp Пошук:

Мікола Гроднеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гроднеў. Мікола Пятровіч Гроднеў (нар. 25 кастрычніка 1929) — беларускі празаік .

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Старая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 г. скончыў гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Працаваў школьным інспектарам у Вілейскім раённым аддзеле адукацыі, дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). З 1957 да 1959 гг. працаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча», быў уласным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва». З 1961 г. — у аддзеле фельетонаў рэдакцыі часопіса «Вожык», з 1968 да 1984 гг. — рэдактарам аддзела нарысаў часопіса «Беларусь», з 1984 да 1989 гг. — адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»[1][2].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 г.

Мікола Гроднеў — старэйшы брат беларускага журналіста і пісьменніка Васіля Гроднікава (1938—2005).

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1954 г. Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасце» (1963), «Вясна была…» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Крок да тайны» (1983), «Нязведаная даль» (1989), «Рына» (1992), «У белай цемрадзі» (2000), зборнік гумарыстычных апавяданняў «Клін клінам» (1979).

Зноскі

  1. Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  2. Біяграфія Міколы Гроднева Электронная энцыклапедыя

Літаратура

  • Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • У белай цемрадзі: Аповесці / Мікола Гроднеў. — Мн.: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2000.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be