wd wp Пошук:

Мікола Дварэцкі

Мікола Дварэцкі (6 верасня 1903, мяст. Іказнь[1] Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобл.) — 15 жніўня 1988, Лембарк, Польшча; Псеўданім: Мікола Базылюк) — беларускі рэлігійны дзеяч, паэт, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў праваслаўнай сям’і Васіля і Мар’яны Дварэцкіх. Быў наймалодшым з дзевяці дзяцей браслаўскага рыбака.[2]

Пасля 1-й сусветнай вайны сям’я Міколы Дварэцкага вярнулася з бежанства ў Беларусь. Вучыўся ў 7-гадовай школе ў Вільні. Пасля заканчэння школы працаваў краўцом, потым рыбаком на Віленскіх і Аўгустоўскіх азёрах. Прымаў удзел у заходнебеларускім грамадска-палітычным, культурным і рэлігійным жыцці. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі; 25.11.1928 на з’ездзе БХД быў абраны членам яе ЦК, на пачатку 1930-х адзін з ініцыятараў утварэння праваслаўнай фракцыі БХД. Актыўна супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходне-беларускіх, пераважна хадэцкіх, перыядычных выданнях (з 1921) пад псеўданімам Мікола Базылюк. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1928. У 1920—1930-я друкаваўся ў беларускай прэсе як паэт і празаік. У 1939—1941 настаўнік у Мёрах. У 1942 адпраўлены немцамі на прымусовыя работы ва Усходнюю Прусію. З 2-й пал. 1940-х жыў у Лашцы на польскім Памор’і. Некаторы час працаваў на чыгунцы ў Гданьскай павятовай дарожнай управе ў мясцовасці Штутава. Апошнія гады жыцця правёў у Лембарку непадалёку ад Гданьска.

Зноскі

  1. Маракоў…
  2. nashaniva.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be