Мікола Дубоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дубоўскі. Мікола (Мікалай Аляксандравіч) Дубоўскі (17 студзеня 1933 года[1], в. Самойлавічы, Пружанскі павет, Польская Рэспубліка, цяпер на тэрыторыі горада Бярозы — 11 мая 2013) — беларускі пісьменнік, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Самойлавічы Пружанскага павета Палескага ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер мікрараён горада Бяроза Брэсцкай вобласці, Беларусь). Пайшоў у школу 1 верасня 1939 года — у адзін дзень з пачаткам Другой сусветнай вайны. Падзеі гэтых часоў ляглі ў аснову яго аповесці «Грымотнае ранне». Скончыў школу ў суседняй Бярозе.
У 1956 годзе скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (цяпер БрДУ імя А. С. Пушкіна)[2]. Атрымаў спецыяльнасць «выкладчык беларускай мовы і літаратуры».
Працаваў настаўнікам у Браслаўскім раёне, потым перайшоў працаваць у Брэсцкую абласную газету «Зара», у рэспубліканскай моладзевай газеце «Чырвонай Змене», «Настаўніцкай газеце». З 1959 года інспектр, потым да пенсіі старэйшы інспектр Рэспубліканскага прадпрыемства «Белсаюздрук» Міністэрства сувязі БССР. Жыў у Мінску. Памёр 11 мая 2013 года[3]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
Аўтар тэкстаў да агітацыйнах плакатаў. Склаў каляндар на 1974 год[4]. У 1984 годзе выйшла кніга, у якую ўвайшла аповесць «Грымотнае ранне» М. Дубоўскага і апавяданні беларускага пісьменніка Васіля Ткачова[5]. У 1991 годзе выйшла кніга «Першая прыступка», у якую ўвайшлі аповесці і апавяданні «Пасля світанку» і «Соль» М. Дубоўскага і аповесць «Каменная сцяна» Міколы Горцава[6]. У 1994 выйшаў асабісты зборнік аповесцяў і апавяданняў «Шапен»[7]. Друкаваў апавяданні ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Новы Час», літаратуразнаўчыя артыкулы ў газеце «Літаратура і мастацтва».
Зноскі
- ↑ Мікола Аляксандравіч Дубоўскі нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Самойлавічы (зараз яе няма, бо стала часткай горада Бяроза, Бярозаўскага раёна, Брэсцкай вобласці).
- ↑ Выбар // Полымя. — 2010. — № 9 (971). — С. 97.
- ↑ Памёр 11 мая 2013 года.
- ↑ Каляндар на 1974 год / Склад. М. А. Дубоўскі. — Мн.: Полымя, 1973. — 42 000 экз.
- ↑ Грымотнае ранне : Аповесць: Для сярэд. і стар. шк. узросту / М.Дубоўскі. Партрэт салдата: Апавяданні/ В. Ткачоў / Рец. Л. М. Дайнека, У. М. Шыцік; Маст. М. Дз. Рыжы. — Мн.: Юнацтва, 1984. — С. 3-78. — 12 000 экз.
- ↑ Каменная сцяна / Мікола Горцаў. Першая прыступка : аповесці, апавяданні : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Мікола Дубоўскі / [мастак В. В. Прапаршчык]. — Мінск: Юнацтва, 1991. — 203 с. — 20 000 экз.
- ↑ Дубоўскі М. «Шапен» : Аповесці і апавяданні. — Мінск: Маст.літ., 1994. — 222 с.
Спасылкі
- Дубоўскі Мікалай Аляксандравіч(нявызн.). Саюз Беларускіх пісьменнікаў. — Творчая арганізацыя Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2014. Праверана 4 мая 2020.
- Леанід Дайнека. Свой агеньчык(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2016. Праверана 4 мая 2020.
- «У кожнага свая вайна»