wd wp Пошук:

Мікола Кусянкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кусянкоў. Мікола (Мікалай Сяргеевіч) Кусянкоў (нар. 11 лютага 1935; вёска Перарост, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік .

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1953 годзе скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Працаваў у лясгасах Калінінградскай вобласці, лесаўпарадчыкам на Беларусі і ў Сібіры. У 1969 годзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР. Пасля заканчэння курсаў (1971) — намеснік адказнага сакратара абласной газеты «Гомельская праўда». З 1977 года — рэдактар дакументальных фільмаў на кінастудыі «Беларусьфільм». У 1980—1985 гадах — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1985 года — загадчык рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура», з 1986 года — намеснік галоўнага рэдактара гэтага выдавецтва. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982).

Першы верш надрукаваў у 1955 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Жывіца» (1966), «Без прывалу» (1969), «Дуброва» (1990). Выдаў кнігу апавяданняў «Завязь» (1987).

Прэміі

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1991) за кнігу вершаў «Дубрава», Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за дылогію «Явар з калiнаю» і «Арляк i зязюля».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be