wd wp Пошук:

Мілаш Мацаўрак

Мі́лаш Ма́цаўрак (чэшск.: Miloš Macourek; 2 снежня 1926, Кромержыж — 30 верасня 2002, Прага[7]) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст[8], казачнік.

Біяграфія

У 1953—1960 Мілаш Мацаўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.

Творчасць

Аўтар дзіцячых кніг, тэлесерыялаў і камедый.

Літаратурную творчасць пачаў як паэт, аднак пасля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзены на шматлікія мовы.

У гэты ж час Мілаш Мацаўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысёрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.

Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам з якім яны стварылі серыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.

Кнігі

  • «Živočichopis»
  • «Казкі»
  • «Mravenečník v početnici»
  • «Ostrov pro šest tisíc budíků»
  • «Světe, div se»
  • «Žofka»
  • «Žofka ředitelkou zoo»
  • «Láska a dělová koule: povídky a bajky»
  • «Člověk by nevěřil svým očím»
  • «Якуб і дзвесце дзядуляў»
  • «Мах і Шэбестава»
  • «Жырафа ці тульпан?»

Фільмы і тэлеспектаклі

Коміксы

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141295066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 Evidence zájmových osob StB (EZO)
  5. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #141295066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Zemřel scenárista Miloš Macourek (чэшск.) . iDnes. Mladá fronta DNES (27 лютага 2011).
  8. Miloš Macourek (чэшск.) . Slovník české literatury po roce 1945 (27 лютага 2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be