Міленка Ергавіч
Міленка Ергавіч (харв.: Miljenko Jergović, нар. 28 мая 1966, Сараева) — харвацкі пісьменнік.
Біяграфія
Вырас у Сараеве, скончыў філасофскі факультэт Сараеўскага універсітэта. Займаўся журналістыкай. У 1992 годзе як журналіст і выдавец пачаў супрацоўніцтва са штотыднёвікам «Nedjeljna Dalmacija». З 1993 года жыве і працуе ў Заграбе.
Творчасць
Дэбютаваў у 1988 годзе кнігай паэзіі Opservatorija Varšava. Першы і найвядомейшы зборнік апавяданняў «Сараеўскія Мальбара» (1994), пра жыццё ў ахопленай вайной Босніі і Герцагавіне, меў міжнароднае прызнанне.
Вершы і проза Ергавіча перакладзены на многія мовы.
Беларускія пераклады
Паасобныя творы на беларускую пераклаў Сяргей Шупа.
- Іншала, Мадона, іншала: апавяданні / Міленка Ергавіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2012. — 464, [2] с. — (Littera scripta).
- Арэхавы палац: раман / Міленка Ергавіч. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 505, [1] с.
- Сараеўскае Мальбара: [апавяданні] / Міленка Ергавіч. - Прага : Вясна : Мінск, Янушкевіч, 2021. - 202, [3] с.
Прызнанне
- Літаратурная ўзнагарода Цэнтральнай Еўропы «Ангелус» (2012) за раман Srda pjeva, u sumrak, na Duhove (2009).
Кнігі
Вершы
- Абсерваторыя Варшава / Opservatorija Varšava (1988, прэмія Goran і Mak Dizdar)
- Uči li noćas neko u ovom gradu japanski? (1992)
- Нябесная каманда / Himmel Comando (1992)
- Па заледзянелым мосце / Preko zaleđenog mosta (1996)
- Hauzmajstor Šulc (2001, Premio Napoli)
Навелы
- Сараеўскія Мальбара / Sarajevski Marlboro (1994, Прэмія міру імя Эрыха Марыі Рэмарка, Оснабрук)
- Karivani (1995)
- Mama Leone (1999, прэмія Грынцане Кавур)
- Rabija i sedam meleka (2004)
- Drugi poljubac Gite Danon (2007)
- Psi na jezeru (2010)
Раманы і аповесці
- Б’юік Рыўера / Buick Riviera (2002, Прэмія Маціцы Харвацкай, прэмія Аўгуста Шэнаа; прэмія фільму-экранізацыі на МКФ у Пуле за лепшы сцэнар)
- Двары пад арэхавымі дрэвамі / Dvori od oraha (2003)
- Іншала, Мадона, іншала / Inšallah Madona, inšallah (2004)
- Glorija in excelsis (2005)
- Ruta Tannenbaum (2006, прэмія Мешы Селімавіча)
- Freelander (2007)
- Srda pjeva, u sumrak, na Duhove (2009)
- Volga, Volga (2009)
- Бацька / Otac (2010)
П’есы
- Kažeš anđeo (2000)
Эсэ
- Naci bonton (1998)
- Гістарычная чытанка / Historijska čitanka (2000)
- Historijska čitanka 2 (2006)
- Žrtve sanjaju veliku ratnu pobjedu (2006)
- Muškat, limun i kurkuma (2011)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115794395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Miljenko Jergović // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #115794395 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.