wd wp Пошук:

Міраслаў Шайбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамчык. Міраслаў Шайбак (сапр. Міраслаў Вячаслававіч Адамчык, 6 жніўня 1965, Мінск) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1983 годзе скончыў вячэрнюю школу №12 і паступіў на філалагічны факультэт БДУ (скончыў у 1990 г.). У 1989 г. карэспандэнт часопіса «Бярозка», у 1990—1991 гг. — адказны сакратар часопіса «Беларусь». З 1991 года намеснік шэф-рэдактара Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1983 г. вершамі ў газеце «Літаратура і мастацтва». Потым друкаваўся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы» і «Вусны» (1985), «Тутэйшыя» (1988). У суаўтарстве з М. Клімковічам напісаў першы беларускі раман-трылер «Каханка д’ябла. або карона Вітаўта Вялікага».

Проза

  • «Забойства на каляды», 1992 год
  • «Зборнік», 2005 год

П’есы

  • «Чорны квадрат»
  • «Vita Brevis або нагавіцы святога Георгія»

Цікавыя факты

Брат вядомага беларускага пісьменніка Адама Глобуса.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Драматургі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be