Мірдза Эдуардаўна Абала
Мі́рдза Эдуа́рдаўна А́бала (лат.: Mirdza Ābola; 23 лютага 1923, воласць Світэнэ, Латвія — 24 лютага 2007) — латышскі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1956).
Біяграфія
Скончыла ў 1949 годзе Латвійскі ўніверсітэт.
Навуковая дзейнасць
Даследчыца творчасці Я. Судрабкална, беларуска-латышскія гістарычных і літаратурных сувязей (кніга «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д. Вікснай, 1977). Была знаёма з П. Броўкам, П. Глебкам, У. Караткевічам, А. Мальдзісам, С. Панізнікам. Прымала ўдзел у складанні навуковага збору твораў Я. Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік латышска-беларускага і беларуска-латышскага слоўніка. На латышскую мову пераклала зборнік прозы У. Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я. Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).
Дзяржаўная прэмія Латвіі (1986). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2001).
Зноскі
- ↑ Абала Мірдза Эдуардаўна — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 11. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
Літаратура
- Абала Мірдза Эдуардаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
- Абала Мірдза Эдуардаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.