Мірза Гелавані
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гелавані. Мірза Гедэолавіч Гелавані (нар. 2 сакавіка 1917, Грузія — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён, Беларусь) — грузінкі паэт, Герой Савецкага Саюза. Член Саюза пісьменнікаў Грузіі.
Біяграфія
У 1935 годзе скончыў Тыянецкі педагагічны тэхнікум, потым працаваў у школе. У 1936 годзе сям’я Гелавані пераехала ў Тбілісі. Там Мірза стаў слухаць лекцыі ў Дзяржаўным універсітэце. У 1936—1939 гадах працаваў карэктарам у выдавецтве «Сабчота Мцаралі», затым у газеце «Сабчота Абхазеці» ў Сухумі.
Пад канец кастрычніка 1939 года яго забралі ў армію. Быў танкістам, змагаўся на Маскоўскім накірунку, прайшоў Бесарабію і Закарпацце.
Загінуў 19 чэрвеня 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. Беларускія партызаны пахавалі яго як камандзіра асобна, у лесе каля дарогі, недалёка ад вёскі Ніжняе Крывіна. У 1952 годзе рэшткі паэта перанеслі ў брацкую магілу ў вёсцы Саннікі Бешанковіцкага раёна[3].
Творчасць
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў дзяцінстве. Першая публікацыя М. Гелавані датуецца 1935 годам. Гэта быў верш «Белая зямля», які паэт Раджэн Гветадзэ уключыў у свой раман «Вечары ў Лашаўры».
У другой палове 1930 гадоў яго вершы і балады пастаянна друкаваліся ў моладзевым часопісе «Чвені таоба» і «Мнатобі». Яго талент быў адзначаны грузінскім пісьменнікам Канстанцінэ Гамсахурдыя[4].
Зноскі
- ↑ Swartz A. Mirza Gelovani // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mirza Gelovani // Poetry Foundation — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ
- ↑ …Баюся аказацца забытым усімі…
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.