Мірзо Турсун-задэ
Мірзо Турсун-задэ (тадж.: Мирзо Турсунзода, 2 мая 1911-24 верасня 1977) — таджыкскі паэт. Народны паэт Таджыкскай ССР (1961). Герой Сацыялістычнай Працы (1967). Лаўрэат Ленінскай (1960) і Сталінскай прэміі другой ступені (1948). Член ВКП(б) з 1941 года.
Біяграфія
Нарадзіўся ў кішлаку Каратаг (цяпер Турсунзадэўскі раён, Таджыкістан). Дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дэпутат ВС СССР, член ЦК Кампартыі Таджыкістана, Старшыня Савецкага Камітэта салідарнасці краін Азіі і Афрыкі, член Савецкага Камітэта абароны міру, член Усесаюзнага Камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях СССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, старшыня Таджыкскага рэспубліканскага камітэта абароны міру, старшыня камітэта па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Таджыцкай ССР ім. Рудакі, член рэдкалегіі бібліятэкі паэта выдавецтва «Савецкі пісьменнік» і 200-томнай бібліятэкі сусветнай літаратуры, член Галоўнай рэдкалегіі Таджыкскай савецкай энцыклапедыі, сапраўдны член Акадэміі навук Таджыкскай ССР (з 1951).
На беларускую мову яго асобныя яго творы пераклалі Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, А.Вольскі, Алесь Звонак, Васіль Зуёнак, А.Клышка, Валянцін Лукша, Пятро Прыходзька, Уладзімір Шахавец.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- Высокае гняздо: Выбраная лірыка. Мн., 1982