wd wp Пошук:

Міхал Домашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Домашка. Мі́хал До́машка (в.-луж.: Michał Domaška, 23 чэрвеня 1820 года, вёска Комараў(ням.) бел. каля г. Будышын, Саксонія — 7 чэрвеня 1897 года, вёска Кетліцы(ням.) бел. каля г. Любій, Саксонія) — лютэранскі святар, сербалужыцкі пісьменнік і паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1820 года ў лужыцкай вёсцы Комараў(ням.) бел. каля Будышына ў сялянскай сям’і. У 18351842 гадах навучаўся ў гімназіі ў Будышыне. Падчас навучання быў адным з заснавальнікаў студэнцкага брацтва «Societas Slavica Budissinensis». У 18421845 гадах вывучаў тэалогію ў Лейпцыгу. Пасля навучання быў пасвечаны на святара. У 18461849 гадах быў вікарыем у лютэранскім прыходзе ў Дэльні-Вуездзе. У 1847 годзе быў адным з заснавальнікаў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціца сербская». Падпісаў устаноўчы заклік «Wulku próstwu Serbow». В 1849 годзе быў прызначаны настаяцелем. У 18871897 гадах рэдактар лютэранскага часопіса «Misionski Posol». На гэтай пасадзе знаходзіўся да выхаду на пенсію ў 1892 годзе.

Падчас рэвалюцыі 1848 года прытрымліваўся ліберальных поглядаў. Публікаваў свае артыкулы ў газеце «Tydźenska Nowina», якую выдаваў Ян Арнашт Смолер.

У 1882 годзе апублікаваў у літаратурным часопісе «Łužica» пад псеўданімам Шыман (Šyman) аўтабіяграфічную аповесць «Bratřik a sotřička» (Брацік і сястрычка).

Напісаў верш «Naše serbstwo z procha stawa» (Наша сербства з праху паўстане), якое часта выкарыстоўвалася сярод лужычан у якасці неафіцыйнага гімна ў часы нацысцкага рэжыму.

Сканаў 7 чэрвеня 1897 года ў сербалужыцкай вёсцы Кетліцы(ням.) бел..

Бацька лютэранскага пастара і сербалужыцкага пісьменніка Франца Морыца Домашкі.

Сачыненні

  • Adwentska harfa, Budyšin, 1864;
  • Póstna harfa, Budyšin, 1865;
  • Zionske hłosy, Budyšin, 1868.

Крыніцы

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be