Франц Морыц Домашка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Домашка. Франц Морыц До́машка, нямецкі варыянт — Франц Морыц Домашке (в.-луж.: Franc Moric Domaška, ням.: Franz Moritz Domaschke, 24 верасня 1862, вёска Носачыцы(ням.) бел., каралеўства Саксонія — 26 верасня 1931 года, Будастацы(ням.) бел., Германія) — лютэранскі святар і сербалужыцкі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся 24 верасня 1862 года ў вёсцы Носачыцы(ням.) бел. ў сям’і лютэранскага пастара і сербалужыцкага паэта Міхала Домашкі. У 1887—1883 гадах навучаўся ў педагагічным вучылішчы ў г. Любіў. З 1883 года працаваў дарэктарам і займаўся самаадукацыяй. У 1888 годзе паступіў на тэалагічны факультэт Лейпцыгскага ўніверсітэта, які скончыў у 1892 годзе. У 1893 годзе ўступіў у сербалужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Быў членам «Сербскага прапаведніцкага таварыства».
Служыў святаром у 1892—1898 гадах у Кетліцах(ням.) бел., у 1898—1902 у Годзіі. Яго настаяцелем быў Ян Павал Кшыжан(руск.) бел.. У 1889 годзе займаўся ў вёсцы Малешацы(ням.) бел. арганізацыяй маладзёжнага летняга лагера «Схадзаванка». Пражываючы ў Годзіі, займаўся выданнем лютэранскага часопіса «Misionski Posoł», быў адным з яго рэдактараў. У 1902 годзе быў прызначаны настаяцелем у прыход вёскі Будастацы(ням.) бел., дзе служыў да сваёй смерці ў 1931 годзе.
Напісаў дзве аповесці, некалькі царкоўных гімнаў і вершаў. Займаўся напісаннем некралогаў. Апублікаваў мноства артыкулаў у розным сербалужыцкім перыядычным друку.
Зноскі
Літаратура
- Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn. Domaška, Franc Moric. // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — P. 114.