Міхал Станіслаў Мацкевіч
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацкевіч. Міхал Станіслаў Мацкевіч (польск.: Michał Stanisław Mackiewicz; 1755—1824) — палітычны дзеяч, паэт, драматург, масон.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Мацкевічаў. Сын Яцка Мацкевіча, суддзі земскага ашмянскага[4].
З 15 гадоў на службе ў Радзівілаў, пры двары Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку, потым Гераніма Вінцэнта Радзівіла. У 1778 у Белай капітан драгунаў, камандзір гвардыі Гераніма Радзівіла, адначасова кіраваў рамонтам пакояў у палацы, выконваў кур’ерскія функцыі, ставіў тэатральныя пастаноўкі (у т.л. ў 1785 паставіў уласную камедыю «Пан падстолі»). Напісаў вершаваную эпітафію на смерць бацькі. Пасля смерці Гераніма Радзівіла ў 1786 годзе пераехаў у Нясвіж, камандзір радзівілаўскай міліцыі ў ранзе падпалкоўніка, генерал-ад’ютант. Выконваў абавязкі каменданта Нясвіжа ў 1788 годзе. У 1789 па пастанове сойма арыштаваў слуцкага архімандрыта, епіскапа пераяслаўскага і барыспальскага Віктара Садкоўскага. Увайшоў у склад соймавай камісіі па разглядзе сялянскіх «бунтаў» і наглядзе над выбарамі новай праваслаўнай кансісторыі ў 1791 годзе. Стольнік мсціслаўскі з 1785, харужы віцебскі з 1789. У 1790—91 член Ашмянскай цывільна-вайсковай камісіі. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гадах пісаў некалькі патрыятычных вершаў, вершаваны ліст «Да пана Яна Марыянскага, каваля. З аказіі падараваных ім двух вазоў для войска Рэчы Паспалітай» («Dop. Jana Mariańskiego, kowala. Z okazji darowanych przez niego dwóch wozów dla wojska Rzeczypospolitej», Варшава, 1789 або 1790), оду «Дзень Трэцяга Мая 1791» («Dzień Trzeci Maja 1791», Варшава, 1791). Выдаў таксама вершаванае віншаванне Аляксандру Пацею, абознаму ВКЛ, у дзень імянін[4].
Відаць, удзельнічаў у паўстанні 1794 года, пасля ў эміграцыі. З 1805 зноў на службе ў Радзівілаў у Нясвіжы, пры двары Дамініка Радзівіла загадваў лясамі Нясвіжскай, Клецкай і Алыцкай ардынацый. Меў фальварак Горбаў на Палессі і фальварак Нягрымава каля Новагародка, дзе жыў у канцы жыцця і набыў славу «жартаўлівага паэта»[4].
У 1810 г. — харунжы. У 1818 г. — віцэ-маршалак, у 1819 г. — маршалак шляхты Наваградскага павета. З 1820 г. у адстаўцы, памешчык[5].
Належаў да масонскіх ложаў[4]. Ганаровы сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 7-й ст. у 1820—1821 гг.; сябра капітула «Гара Табар» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820 годзе; сябра ложы «Вузел еднасці» ў Навагрудку, майстар стула ў 1818—1819 гадах, масон 7-й ст. у 1820 годзе; ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, брат-служачы ў 1818—1820, масон 1-й ст.; сябра капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820 годзе[5].
Зноскі
- 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/michal-stanislaw-mackiewicz
- 1 2 Michał Stanisław Mackiewicz // NUKAT — 2002.
- 1 2 Michał Stanisław Mackiewicz // MAK
- 1 2 3 4 Міхал Станіслаў Мацкевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- 1 2 Швед, В. В. Мацкевіч Міхал Крыштафавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Літаратура
- Швед, В. В. Мацкевіч Міхал Крыштафавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Спасылкі
- Міхал Станіслаў Мацкевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»