Міхась Казлоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоўскі.
Міхась Казлоўскі (Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі; нар. 9 лютага 1960, в. Рабінавая (Быкі), Маладзечанскі раён) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
Біяграфія
Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 года метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87)[1], мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.
Кнігі
- Іван Козел «Над хвалямі Серабранкі» (Маладзечна, 2005). Укладанне Міхася Казлоўскага.
- «Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія» (Мінск, 2005). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
- «Галасы разбуджаных птушак» (Мінск, 2006)
- «Нашчадак слаўных крывiчоў: эцюд да партрэта Адольфа Клiмовiча, чалавека i грамадзянiна» (Мінск, 2008)
- «Колькі ў небе зор…: Смаргоншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка» (Мінск, 2009). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
- «Пра кніжнікаў і кнігі : нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына» (Мінск, 2011)[2]
- «Маладзечанскі край» (Мінск, 2011)
- Рыгор Семашкевіч «Янка Купала і беларускае адраджэнне» (Маладзечна, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
- «Там, дзе возера Глыбокае: Глыбоччына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
- «Бацькаўшчыны светлае крыло» (Мінск, 2013)
- «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» (Мінск, 2014). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі.
- «Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад» (Маладзечна, 2015). Укладанне і прадмова — Міхась Казлоўскі.
- «Цяпло айчынных камянёў» (Мінск, 2015)[3]
- «Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў. Выбраныя творы» (Мінск, 2015). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік[4].
- «Добры дух зямлі дняпроўскай…: Рагачоўшчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2016). Укладанне — Міхась Казлоўскі.
- «Пятро Сакол. Валянціна Казлоўская. Выбраныя творы» (Мінск, 2016). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік[5].
- «Крывіцкія руны» выпуск 2 «Беларускі культурны мацярык у Латвіі». Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік
Зноскі
- ↑ http://belsat.eu/programs/belaruskaya-hatka-u-maladzechne/
- ↑ http://www.rh.by/2011/02/04/prajshla-prezentatsyya-knigi-mihasya-kazlouskaga/(недаступная+спасылка)
- ↑ http://www.rh.by/2015/08/20/ya-krou-ad-kryvi-belaruskaga-naroda-mihas-kazlouski-vydau-knigu-pra-zagadki-i-zdabytki-maladzechanshchyny/ Архівавана 29 мая 2018.
- ↑ http://www.belorus.eu/2015/11/17/%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%8F-%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D1%96-%D0%B2%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B3%D0%B0-%D1%81%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D1%81%D1%8F/
- ↑ http://www.oo-spb.by/index.php?id=92