wd wp Пошук:

Міхаіл Ісаевіч Таніч

Міхаі́л Іса́евіч Та́ніч (сапраўднае прозвішча Танхілевіч; 15 верасня 1923, Таганрог — 17 красавіка 2008, Масква) — савецкі і расійскі паэт -спеўнік.

Маладосць

Нарадзіўся ў Таганрогу ў яўрэйскай сям’і. Бацька Таніча, які кіраваў камунальнай гаспадаркай гораду, быў расстраляны ў 1938 годзе. У 1942 годзе Міхаіла прызваны ў дзейснае войска. Ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах. У складзе 33-й знішчальна-процітанкавай брыгады мінуў шлях ад Беларусі да Эльбы ў якасці камандзіра процітанкавай гарматы. Апошнія 11 месяцаў непасрэдна ўдзельнічаў у баях.

Пасля заканчэння вайны паступіў у Растоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, скончыць які не паспеў, паколькі ў 1947 годзе быў арыштаваны па 58 артыкуле пункт 10 («за шпіянаж», падставай да арышту стала выказванне аб нізкай якасці савецкіх радыёпрыёмнікаў у параўнанні з нямецкімі). У турмах і лагерах (у асноўным у раёне Салікамска, на лесапавале) Таніч правёў шэсць гадоў і быў вызвалены па амністыі толькі ў 1953 годзе.

Творчая дзейнасць

Пасля вызвалення адправіўся ў Маскву і працаваў на радыё і ў прэсе. Тады жа змяніў прозвішча. Першая зборнік вершаў выйшла ў 1959 годзе. У пачатку 1960-х гадоў набыла вядомасць яго песня, напісаная ў суаўтарстве з Янам Фрэнкелем — «Текстильный городок», якая выконвалася шматлікімі спявачкамі, сярод якіх Раіса Няменава, Мая Крысталінская.

У наступным здабыў іншых суаўтараў, сярод якіх былі Юрый Саўльскі, Аркадзь Астроўскі, Вадзім Гамалія, Оскар Фельцман, Мікіта Багаслоўскі, Уладзімір Шаінскі.

У наступным Таніч працаваў з Ігарам Мікалаевым, Аркадзем Укупнікам, Вячаславам Малежыкам, а таксама арганізаваў групу «Лесоповал» на чале з Сяргеем Каржуковым, які трагічна загінуў у 1994 годзе. Група атрымала другое нараджэнне ў 1995 годзе з прыходам маладых музыкантаў. З тых часоў «Лесоповал» — галоўны праект Міхаіла Таніча.

Член Саюза пісьменнікаў з 1968 года, аўтар 15 кніг, уключаючы песенныя. Апошнія датаваныя 1998 годам: «Жизнь» (вершы) і «Погода в доме» (песні).

Аўтар такіх вядомых песень, як “«Любовь-кольцо», «Что тебе сказать про Сахалин?», «Черный кот», «Зеркало», «Как хорошо быть генералом», «Идет солдат по городу», «Черное и белое», «Возьми меня с собой», «Не забывай», «На дальней станции сойду», «Проводы любви», «Птичий рынок», «Комарово», «Узелки», «Погода в доме».

Аўтар шматлікіх знакамітых дзіцячых песень, такіх як «Когда мои друзья со мной», «По секрету всему свету», «Из чего наш мир состоит», «Песенка про папу» і іншых.

Міхаіл Таніч памёр у 3:10 17 красавіка 2008 года ў Маскве, прычынай смерці стала нырачная недастатковасць. Міхаіла Таніча пахавалі ў суботу 19 красавіка 2008 года на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Сям’я

Жонка — паэт-спеўнік Лідзія Мікалаеўна Казлова. Дачкі — Святлана і Іна, унукі Леў і Веніямін.

Узнагароды

  • Лаўрэат прэміі МУС Расіі (1997)
  • Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі «Авацыя» (1997)
  • Лаўрэат Юбілейнага конкурса «Песня года»
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн Славы III ступені
  • Ордэн Айчыннай вайны I ступені
  • Ордэн Пашаны (1998)
  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (2001)
  • Народны артыст Расіі 2003
  • Ганаровы прафесар Растоўскага дзяржаўнага будаўнічага ўніверсітэта

Зноскі

  1. http://www.rambler.ru/news/culture/inmemoriam/561310744.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Паэты СССР Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты-песеннікі Расіі Катэгорыя·Паэты-песеннікі СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be