wd wp Пошук:

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (пісьменнік)

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аўдзееў. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхаіл Васільевіч Аўдзееў. Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (28 верасня (10 кастрычніка) 1821, Арэнбург — 1 (13) лютага 1876, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык.

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага і заможнага казацкага роду. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам Тамаша Зана, сасланага па справе філаматаў. Вучыўся ва Уфімскай гімназіі і ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін.

Аўдзееў — сучаснік і паплечнік Тургенева, які карыстаўся значнай вядомасцю. Дэбютаваў у друку ў 1838 годзе аповяданнем «Стальное кальцо». Асаблівую цікавасць выклікалі яго: «Тамарын» (1852), з яго новым тыпам дзелавога чалавека, ідучага на змену бліскучым, але нікчэмным Пячорыным, і «Падводны камень» (1860), які трактуе пытанні свабоднага кахання. Месца дзеяння раманаў Аўдзеева — дваранскія гнёзды з бясконцымі спрэчками герояў, выхаваных у ціхай утульнасці памешчычага жыцця і ва ўніверсітэцкіх кружках. Гэтыя новыя людзі справы слаба ўдаюцца пісьменніку; яго ідэі эмансіпацыі жанчын не ідуць далей свабоды палавых адносін. Варта адзначыць таксама кнігу «Наша грамадства ў героях і гераінях літаратуры за 50 гадоў (18201870)», выдадзеную ў 1874 і 1907 гадах.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Авдеев М. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be