Міхаіл Джавахішвілі
Міхаіл Джавахішвілі (груз. მიხეილ ჯავახიშვილი, 1880, Трыялеці — 30 верасня 1937) — грузінскі пісьменнік, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Цэракві. Скончыў ў 1901 годзе вучылішча садоўніцтва і вінаградарства ў Ялце. Друкавацца пачаў у 1903 годзе. У 1906 годзе Джавахішвілі быў прыцягнуты да суда за артыкулы, накіраваныя супраць самадзяржаўя. Бег за мяжу, падарожнічаў па Еўропе і Амерыцы. У 1909 годзе Джавахішвілі з чужым пашпартам вярнуўся на радзіму. Выдаваў часопіс «Эры» («Нацыя»), за што быў судзімы і высланы за межы Каўказа.
Арыштаваны 14 жніўня 1937 года, яго катавалі ў прысутнасці Берыі пакуль ён не падпісаў «прызнанне». Расстраляны 30 верасня 1937 года. Яго маёмасць была канфіскавана, а яго архівы знішчаныя, яго брат расстраляны, а яго ўдава адпраўлена ў ссылку. Джавахішвілі заставаўся пад забаронай цэнзуры да канца 1950-х гадоў, калі ён быў рэабілітаваны, а яго творы перавыдадзеныя.
Раманы: «Квача Квачантырадзэ» (1924), «Джакос Хізнебі» (1925), «Белы каўнер» (1926), «Гіві Шадура» (1928), «Лёс жанчыны» (1936).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.