wd wp Пошук:

Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў

Міхаіл Мацвеевіч Хераскаў (5 лістапада 1733, Пераяслаў — 9 кастрычніка 1807) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус у Пецярбургу (1751). У 1763—1802 (з перапынкамі) дырэктар, потым куратар Маскоўскага ўніверсітэта. У творчасці Хераскава — буйнейшага прадстаўніка расійскага класіцызму — абазначыўся рух да сентыменталізму. Эпічная паэма «Расіяда» (1779) — пра заваяванне Іванам IV Казанскага ханства. Лірыка Хераскава разнастайная па жанрах, медытатыўная, прапаведае ўмеранасць, ціхае жыццё на прыродзе. Аўтар філасофска-павучальных раманаў «Нума Памплій, або Працвітаючы Рым» (1768), «Кадм і Гармонія» (1786), трагедыі «Венецыянская манахіня» (1758), камедыі «Ненавіснік» (1779), паэм «Храм Славы» (1761), «Сусвет» (1790) і «Пілігрымы» (1795).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Альтшуллер М. Г. Херасков — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  2. 1 2 3 Херасков, Михаил Матвеевич // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1901. — Т. 21. — С. 309–318.
  3. 1 2 3 Н. К—ка Херасков, Михаил Матвеевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1903. — Т. XXXVII. — С. 156–157.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be