Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Задорнаў.
Міхаіл Мікалаевіч Задорнаў (нар. 21 ліпеня 1948, Юрмала[3], Латвійская ССР — 10 лістапада 2017[4]) — савецкі і расійскі празаік -сатырык, драматург , гумарыст, комік, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Аўтар больш за дзесяці кніг. Сярод іх — лірычныя і сатырычныя апавяданні, гумарэскі, нарысы, дарожныя нататкі і п’есы. Аўтар антынавуковых гіпотэз у галіне этымалогіі і гісторыі славянства[5]. Вядомы сваімі шавіністычнымі і антызаходнімі выказваннямі[6][7][8][9][10].
Біяграфія
Нарадзіўся 21 ліпеня 1948 года ў Юрмале (Латвійская ССР). Cкончыў рыжскую сярэднюю школу № 10. У 1974 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік.
Дэбютаваў на Цэнтральным тэлебачанні СССР у 1982 годзе з маналогам «Ліст студэнта дадому». Сапраўдная папулярнасць прыйшла ў 1984 годзе, калі Задорнаў ў перадачы «Вакол смеху» прадставіў свой фельетон «Два дзевятых вагона», які прынёс яму шырокую вядомасць. У 1984—1985 гадах — загадчык аддзела сатыры і гумару ў часопісе «Юнацтва». Апавяданні і мініяцюры Задорнава чыталі са сцэны многія вядомыя артысты, а пачынаючы з канца 1980-х гадоў ён стаў сам выконваць свае творы. З пачатку 1990-х гадоў Задорнаў быў аўтарам і вядучым вядомых тэлеперадач, такіх як «Аншлаг», «Смехапанарама», «Сатырычны прагноз», «Дочкі-маці».
Памёр 10 лістапада 2017 года ў Маскве[11].
Творчасць
Асноўны артыкул: Творчасць Міхаіла Задорнава Аўтар мноства гумарыстычных кніг і канцэртаў, таксама здымаўся ў кіно.
Зноскі
- ↑ Задорнов М. Н. Я никогда не думал…: Избранное — М.: Эксмо, 2006. — 624 с. — ISBN 978-5-699-16143-0
- ↑ http://zadornov.net/2017/11/dorogie-druzya-i-poklonniki-mihaila/
- ↑ Михаил Задорнов Я никогда не думал… // Сайт Zadornov.net Архівавана 24 студзеня 2009.
- ↑ Михаил Задорнов умер в московской клинике (нявызн.). РЕН ТВ (10 ноября 2017). Праверана 10 лістапада 2017.
- ↑ Умер писатель-сатирик Михаил Задорнов — Meduza (нявызн.), Meduza . Праверана 11 лістапада 2017.
- ↑ Задорнов упорствует в своей украинофобии, uainfo, 05.01.2014,
- ↑ Українофоб Задорнов вважає, що Путін і Медвєдєв мають йти у відставку, espreso.tv, 4 ЛИСТОПАДА, 2014
- ↑ Задорнов ответит за «еврохохлов» (відео) Архівавана 5 ліпеня 2015., Преса України, 06.01.2014
- ↑ Задорнов по-блюзнірськи пожартував про збитий малайзійський «Боїнг» (ВІДЕО), Громадсько-політичний портал «Воля народу», 01.07.2015
- ↑ Госкомтелерадио призвал СМИ забыть о существовании Пореченкова, Охлобыстина, Задорнова и Кобзона, «Комсомольськая правда в Украине», 31.10.2014
- ↑ Памёр сатырык Міхаіл Задорнаў
Спасылкі
- zadornov.net — афіцыйны сайт Михаила Задорнова
- azbukivedi.lv — афіцыйны сайт бібліятэкі імя Мікалая Задорнава
- Міхаіл Задорнаў у праграме «Без антракта», 1999 на YouTube
- Михаил Задорнов на сайце «Юмористы.ру»
- Впечатления от своей последней поездки в Беларусь Архівавана 21 мая 2010.
- Фан-сайт на сайце mihail-zadornov.ru
- Эрлихман В. Мушкетеры и белошвейки лженауки(недаступная спасылка) // Родина, 2012. № 9. С. 85—87.
- Блог Міхаіла Задорнава Архівавана 20 студзеня 2012. на сайце «МК»