Міхаіл Міхайлавіч Прышвін
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прышвін. Міхаіл Міхайлавіч Прышвін (руск.: Михаи́л Миха́йлович При́швин, 23.1(4.2).1873, маёнтак Хрушчова, цяпер Ялецкі раён, Ліпецкая вобласць — 16 студзеня 1954, Масква) — савецкі пісьменнік.
Біяграфія
Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў Рыжскім палітэхнікуме ў 1893-97 гадах. За ўдзел у марксісцкіх гуртках быў арыштаваны. Скончыў агранамічнае аддзяленне Лейпцыгскага ўніверсітэта (1902). Падчас 1-й сусветнай вайны ваенны карэспандэнт, у 1917-18 гадах публіцыст, у 1918—1922 гадах сельскі настаўнік. Пачаў друкавацца ў 1898 годзе. Першае апавяданне апублікавана ў 1906 годзе. Працаваў аграномам. Шэраг паездак Прышвіна лёг у аснову яго падарожных нарысаў.
Зноскі
- 1 2 3 4 Печко Л. П. Пришвин М. // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9. — С. 23–25.
- ↑ Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
- 1 2 Пришвин Михаил Михайлович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.