wd wp Пошук: ⬜

Міхаіл Навумавіч Герчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герчык. Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч) Герчык (7 чэрвеня 1932, Бабруйск — 3 чэрвеня 2008, Мінск) — беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыст[1].

Біяграфія

Бацька загінуў у 1942 пры абароне Масквы. Скончыў 15-ю сярэднюю школу ў Бабруйску. У 1953 скончыў педагагічнае вучылішча ў Мінску і ў 1958 — факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыі газет Беларусі і на радыё. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць»[2]. Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета Беларусі. З 1964 года — сябар Саюза пісьменнікаў СССР[3].

Творчасць

Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.

Зборнікі

  • Ветер рвет паутину. Мн, 1963 (Вецер ірве павуцінне)
  • Портрет Фиделя. Мн, 1964 (Партрэт Фідэля)
  • Повесть о золотой рыбке. Мн, 1968 (Аповесьць аб залатой рыбцы)
  • Отдаешь навсегда. М., 1970 (Аддаеш назаўжды)
  • Солнечный круг. Мн, 1970 (Сонечнае кола)
  • Обретение надежды. Мн, 1976 (Здабыццё надзеі)
  • Ветка зеленого дерева. Мн, 1977 (Галінка зялёнага дрэва)
  • Самое синее небо. Мн, 1982 (Самае сіняе неба)
  • Избранные произведения. Мн, 1992 (Выбраныя творы)

Зноскі

  1. ↑ ГЕРЧИК Михаил Наумович Архівавана 11 кастрычніка 2011. (руск.)
  2. ↑ Михаил Герчик (руск.)
  3. ↑ Герчик Михаил Наумович (Моисей Беньяминович) (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі СССР Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be