Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў
Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў (1908, в. Бель 3, цяпер злілася з в. Бель 1, Крычаўскі раён — 21 лютага 1944) — беларускі савецкі журналіст[1].
Біяграфія
Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1930-1933). Рэдагаваў раённыя газеты — чавускую «Калгасны сцяг» і дубровенскую «За сацыялістычнае будаўніцтва», з 29 студзеня 1939 г. — рэспубліканскую маладзёжную газету «Чырвоная змена». У гады Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Калінінскім фронце, на падпольнай працы на Віцебшчыне, са студзеня 1943 года рэдактар падпольнай газеты «Звязда», член рэдкалегіі газеты «Чырвоная змена» (абедзве газеты выпускаліся ў зоне Мінскага партызанскага злучэння)[1].
Зноскі
- 1 2 Барашков Михаил Парфёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.