Міхаіл Пятровіч Пагодзін
Міхаіл Пятровіч Пагодзін (руск.: Михаил Петрович Пагодин, 11 лістапада 1800 — 8 снежня 1875) — расійскі гісторык, публіцыст , празаік і журналіст. Акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук. Вядомы збіральнік рукапісаў і друкаваных кніг.
Біяграфія
Паходзіў з простай сям’і, бацька быў домаўпраўцам у графа І. П. Салтыкова, Дзед акадэміка быў прыгонным селянінам. З 1814 па 1818 год Пагодзін навучаўся ў Маскоўскай губернскай гімназіі, а з 1818 па 1821 год у Маскоўскім універсітэце па славесным аддзяленні.
У другой палове 1820-х гг. стаўшы сакратаром Таварыства аматараў рускай славеснасці, Пагодзін актыўна займаўся літаратурнай дзейнасцю, унёс прыкметны ўклад у станаўленне рускай аповесці. У 1833 годзе надрукаваў свой пераклад працы чэшскага славіста Добраўскага, у прадмове якога былі звесткі пра выдавецкую дзейнасць Скарыны.
Пагодзін вядомы як заўзяты збіральнік прадметаў даўніны, у яго калекцыі было каля 800 старадрукаваных кніг і 2000 рукапісаў, уключаючы старажытныя граматы і судовыя акты. У 1835 годзе падчас вандраванняў быў набыты фрагмент «Акафісніка» з «Малой падарожнай кніжкі», а ў 1847 годзе на Ніжагародскім кірмашы быў куплены больш поўны экзэмпляр «Акафісніка». З Галіцыі Пагодзіну прыслалі спіс перакладаў Скарыны, нават з тымі, якія ў друкаваных выданнях не захаваліся (3 кнігі «Ездры», Нееміі, Товіт, Прарокаў, першую кнігу Макавеяў). Па звестках бібліёграфа Пагодзіна ў зборы быў і Псалтыр 1517 або 1522 года. У 1852 годзе Мікалай I набыў збор Пагодзіна для дзяржавы, заплаціўшы за яго 150 тысяч рублёў срэбрам. Рукапісы і кнігі былі перададзеныя ў Публічную бібліятэку.
Зноскі
- 1 2 3 4 Бернштейн Д. И. Погодин // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
- 1 2 3 4 Д. Корсаков Погодин, Михаил Петрович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1905. — Т. 14. — С. 154–166.
- 1 2 Погодин Михаил Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.