Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў
Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (руск.: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) – расійскі прадпрымальнік, палітык і паэт-песеннік, які з’яўляецца адным з галоўных прыватных інвестараў у Беларусі і паплечнікам Аляксандра Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краін з лета 2021 года.
Біяграфія
Гуцарыеў вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава, а таксама і ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце МУС Расіі(руск.) бел. на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расійскую фінансавую ўстанову «Бінбанк(руск.) бел.». У 1995 годзе Гуцарыеў быў абраны ў Дзяржаўную думу Расіі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 года быў абраны старшынёй расійскага ААТ «НГК „Слаўнафта“(укр.) бел.», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта(укр.) бел.». Паводле амерыканскага часопіса «Forbes», Гуцарыеў – адзін з самых багатых расіян[2]. Таксма ён мае і кіпрскі пашпарт[1].
У ліпені 2007 года Гуцарыеў публічна абвясціў, што ўрад Расіі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту(укр.) бел.» кампаніі «Базавы элемент(укр.) бел.», якая належыць расійскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску(укр.) бел.[3]. Ціск быў выкліканы расійскім палітыкам Муратам Зязікавым(польск.) бел., тагачасным прэзідэнтам Інгушэціі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаванні, якія той адхіліў.
Гуцарыеў жыў у Вялікабрытаніі з 2008 года. Расійскі ўрад падаў хадайніцтва аб яго выдачы[4]. Вярнуўся ў Расію ў 2010 годзе, пасля таго як усе абвінавачванні былі знятыя, а крымінальныя справы закрыты.
Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты спеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песні Еўрабачанне 2021 Наталлі Гардзіенка(руск.) бел..
У кастрычніку 2021 года Гуцарыеў разам з членамі сваёй сям’і быў узгаданы ў спісе людзей, названых у Паперах Пандоры(ням.) бел.[5].
Асабістае жыццё
Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 года пасля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.
Санкцыі ЕС, іншых краін
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза ў якасці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон] і падтрымлівае яго[6][7]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфер, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[6]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінай расійскай нафтавай кампаніяй, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энергетычнага крызісу паміж Беларуссю і Расіяй 2020 года[6].
Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расіяй з нагоды паставак нафты[6]. Яго кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасці хлорыстага калію на базе Старобінскага радовішча недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвестыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[6]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасля таго, як супраць яго ў Расіі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраванні на дабрачыннасць і шматмільярдныя інвестыцыі ў Беларусь[6]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[6].
Гуцарыеў таксама заявіў, што з’яўляецца ўладальнікам рэзідэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасня 2020 года[6]. У кастрычніку 2020 года Лукашэнка і Гуцарыеў з’явіліся на адкрыцці царквы, якую апошні спансаваў[6]. Паводле паведамленняў СМІ, калі ў жніўні 2020 года былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расійскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў мінскім гатэлі «Рэнесанс», які належыць Гуцырыеву[6].
6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8], 7 ліпеня 2021 года – Швейцарыя[9][10]. 9 жніўня 2021 год Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўванне яго самалётаў[1][11][12]. Еўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЕС і замарожванне персанальных актываў у іх[13]. Паводле газеты «Коммерсантъ(укр.) бел.», яны павінны былі выклікаць праблемы і для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[7]. 24 чэрвеня 2021 года Гуцарыеў выйшаў з савета дырэктараў «РусНафты(укр.) бел.»[14].
2 снежня 2021 года ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакета ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[15].
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 Financial Sanctions Notice(англ.) . Казначэйства Вялікабрытаніі(укр.) бел. (9 жніўня 2021).
- ↑ forbes.com
- ↑ forbes.com:Behind Russia’s ‘Russneft Affair’
- ↑ RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
- ↑ Goodley, Simon; Smith, Joseph. Revealed: Pandora papers unmask owners of offshore-held UK property worth £4bn(англ.) . The Guardian (5 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION 2021/997 of 21 June 2021 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus(нявызн.) . Афіцыйны часопіс Еўрапейскага саюза(укр.) бел. (21 чэрвеня 2021).
- 1 2 Козлов, Дмитрий; Усов, Илья; Волкова, Екатерина; Зайнуллин, Евгений; Хвостик, Евгений. Михаил Гуцериев стал жертвой режима(руск.) . Коммерсантъ(укр.) бел. (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus(англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Британия ввела новый пакет санкций против белорусских властей(руск.) . Rosbalt(нарв.) бел. (9 жніўня 2021). Праверана 9 жніўня 2021.
- ↑ Великобритания, США и Канада ввели новые ограничения против Беларуси. Под британские санкции попал и бизнесмен Михаил Гуцериев(руск.) . Meduza (9 жніўня 2021). Праверана 3 студзеня 2022.
- ↑ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
- ↑ Гуцериев решил покинуть совет директоров «РуссНефти»(руск.) . Новая газета(укр.) бел. (24 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2021. Праверана 9 кастрычніка 2021.
- ↑ ЕС, США, Британия и Канада ввели санкции против Беларуси из-за миграционного кризиса(руск.) . Новая газета(укр.) бел. (2 снежня 2021). Праверана 3 студзеня 2022.