wd wp Пошук: ⬜

Мішэль Ленц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ленц.

Мішэль Ленц (люкс.: Michel Lentz; 21 мая 1820, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург — 8 верасня 1893, Люксембург, Вялікае Герцагства Люксембург) — люксембургскі паэт , аўтар слоў да гімна Люксембурга «Ons Hémécht».

Біяграфія

Мішэль Ленц нарадзіўся 21 мая 1820 года ў горадзе Люксембургу ў сям’і пекара Жан-П’ера Ленца (ням.: Jean-Pierre Lentz) і яго жонкі Маргерыт Спрэсэ (ням.: Marguerite Spresser). Скончыўшы пачатковую школу, ён працягнуў адукацыю ў ліцэі, які скончыў у 1840 годзе, атрымаўшы атэстат сталасці. Праз год навучання філалогіі ў Брусельскім свабодным універсітэце ён паступае на службу ў дзяржаўны сакратарыят.

10 верасня 1851 г. Мішэль Ленц пабраўся шлюбам з Жанай Рэйтэр (ням. ням.: Jeanne Reuter). У іх было трое дзяцей: Мацільда​​, Эліза і П’ер Матыс-Эдманд.

Усё жыццё да выхаду на пенсію ў 1892 годзе ён прапрацаваў на дзяржаўнай службе. Да моманту смерці, 8 верасня 1893, ён быў ужо амаль цалкам сляпы. 10 верасня 1893 года адбылося афіцыйнае пахаванне Мішэля Ленца, на якім дзяржаўны міністр Поль Эйшэн асабіста прачытаў надмагільную прамову.

Зноскі

  1. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Michel Lentz // Dictionnaire des auteurs luxembourgeois
  3. ↑ Dictionnaire des auteurs luxembourgeois
  4. ↑ Bibliothèque nationale de France Michel Lentz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

  • Josy Birsens Du collège jésuite au collège municipal 1603—1815. — Люксембург: Ed. Saint Paul, 2003. — С. 277—278. — 287 с. — ISBN 2879634199, 9782879634197
  • Xavier Maugendre L’Europe des hymnes dans leur contexte historique et musical. — Editions Mardaga, 1996. — С. 66—68. — 456 с. — ISBN 2870096321, 9782870096321
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Люксембурга Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be