wd wp Пошук:

Надзея Стэфанаўна Салодкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салодкая. Надзея Стэфанаўна Салодкая (нар. 23 кастрычніка 1947, в. Шкерына, Лёзненскі раён) — беларускі паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2006 года.

Біяграфія

Нарадзілася 23 кастрычніка 1947 года ў в. Шкерына Лёзненскага раёна.

У 1968 годзе скончыла Полацкае медвучылішча. Працавала лабарантам ва Удзелаўскай участковай бальніцы (Глыбоцкі раён). У 1971—1978 гадах — машыністка ў газеце «Сцяг камунізму».

Жыве ў Полацку.

Творчасць

Аўтар 18 кніг: «Я ішла да сябе…» (2000), «Свечка жаліцца небу» (2002), «На ўзлёце малітвы» (2002), «На краю зімы» (2004), «Горсточка лета» (2006), «Апошняя квадра» (2007), «Месца пад сонцам» (2011), «Прикосновение» (2011), «Плакал Ангел…» (2013), «Галасы» (2014), «Слушайте душу» (2016), «Рабінавы ўспамін» (2016) і інш.

Друкуецца ў калектыўных зборніках і альманахах. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор года» за цыкл песень, прысвечаных Году роднай зямлі (2009), лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Ул. Караткевіча за кнігі паэзіі «Горсточка лета» і «Апошняя квадра» (2008)[1].

Узнагароды

  • Дыпломамі пераможцы адкрытага гарадскога конкурсу на лепшую песню-гімн аб Полацку «Горад над Дзвіной» на музыку Ізмаіла Капланава, прысвечанага 1140-годдзю г. Полацка (2002)
  • Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама (2004)
  • Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2007)
  • Знак «За заслугі перад Полацкам» (2007)
  • Ганаровы грамадзянін г. Полацка (2008)

Зноскі

  1. Салодкая Надзея Стэфанаўна

Літаратура

  • Анцух, Л. «Спасціжэнне сябе ў Сусвеце…» / Л. Анцух // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 4 мая. — С. 15.
  • Гусаченко, Т. И. Солодкая Надежда Стефановна / Т. И. Гусаченко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 481.
  • Салодкая, Н. «Свая» паэтэса / Н. Салодкая // Полацкі веснік. — 2017. — 28 крас. — С. 13.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be