wd wp Пошук:

Надзін Гордымер

Надзін Гордымер[6] (англ.: Nadine Gordimer, 20 лістапада 1923, Спрынгс, правінцыя Гаўтэнг, раней Трансвааль — 13 ліпеня 2014, Яганэсбург, ПАР) — паўднёваафрыканская англамоўная пісьменніца, паэтэса. Аўтарка апавяданняў і раманаў антырасісцкай накіраванасці[7]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1991), «якая сваім пышным эпасам прынесла велізарную карысць чалавецтву».

Біяграфія

Нарадзілася ў пасёлку Спрынгс недалёка ад Яганэсбурга. Яе бацькамі былі яўрэі, якія эмігравалі ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Пісьменніцкую кар’еру пачала ва ўзросце дзевяці гадоў, а яе першае апавяданне «Заўтра прыходзь зноў» (Come Again Tomorrow) было надрукавана, калі Надзін споўнілася 15 гадоў.

Сусветную вядомасць Н. Гордымер атрымала за свой раман «Народ Джулая», які выйшаў у свет у 1981 годзе. Аснову большасці сюжэтаў твораў пісьменніцы складала тэма разбуральнага ўплыву апартэіду на ўзаемаадносіны паміж цемнаскурым насельніцтвам краіны і белым насельніцтвам ПАР[8].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Nadine Gordimer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 440.
  4. http://www.huffingtonpost.fr/2014/07/14/nadine-gordimer-ecrivain-afrique-du-sud-mort-prix-nobel-litterature_n_5584172.html
  5. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Nadine-Gordimer
  6. БелЭн, 1997
  7. Первый биографический словарь БЭС. — СПб.: Норинт; М.: РИПОЛ классик, 2007. — С. 279. — ISBN 978-5-7711-0114-9.
  8. http://nashaniva.by/?c=ar&i=131716

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ПАР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be