wd wp Пошук:

Наталка Бабіна

Наталка Бабіна (Наталля Васільеўна Бабіна) (у дзявоцтве Дынько; нар. 15 мая 1966 года, в. Заказанка, Брэсцкі раён) — беларуская пісьменніца і журналістка ўкраінскага паходжання, фіналістка літаратурнай прэміі «Ангелус» (2011, Польшча), лаўрэат прэміі БАЖ імя Чаркасавай (2010).

Біяграфія

Пасля школы вучылася на інжынера ў Мінскім політэхнічным інстытуце. Працавала інжынерам на заводзе «Цветатрон» (Брэст), на заводзе імя Леніна (Мінск). Таксама працавала ў газеце «Збудзінне», потым інжынерна-тэхнічным супрацоўнікам у газеце «Звязда».

З 1994 года супрацоўнічае з газетай «Наша Ніва», з 2007 года — штатны журналіст газеты. Замужам, мае трох дзяцей.

Мастацкія творы пачала друкаваць у 1994 годзе. Піша па-беларуску і па-ўкраінску. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Дзеяслоў», газетах «Звязда» і «Наша Ніва»; ва ўкраінскіх часопісах «Сучасність», «Кур’ер Крівбасу», «Над Бугом і Нарвою», газеце «Поступ». Творы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую і англійскую мовы.

Бібліяграфія

  • Зборнік апавяданняў «Крыві не павінна быць відна» (2007).
  • Раман «Рыбін горад» (2008, 2011).

Зноскі

  1. http://www.kurierlubelski.pl/artykul/335216,natalka-babina-to-nieprawda-ze-bialorusin-ma-dusze-niewolnika,id,t.html
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be