Наталка Харытанюк
Наталка Харытанюк (нар. 24 жніўня 1984, Брэст) — беларуская пісьменніца.
Біяграфія
Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладае англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ. Выхоўвае сына Багдана (2012 г.н.).
Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выйшла з ПЭН-цэнтра ў 2019[1].
Творчасць
Дэбютавала апавяданнем «Фурманка святога Міколы» (2005) у газеце «Наша Ніва». Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «ARCHE» і «Паміж», а таксама ў літаратурных зборніках «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю», «Пакахай мяне, калі ласка» і «In vino veritas».
Аўтар кнігі апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката» («Логвінаў», 2010), рамана «Смерць лесбіянкі» («Логвінаў», 2013).
Прэміі
- Лаўрэат прэміі «Дэбют» (2010) за кнігу апавяданняў «Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката»
- Лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройца за 2013 год
Зноскі
- ↑ Філосаф Алесь Анціпенка заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-Цэнтр // nashaniva.by 30 кастрычніка 2019