wd wp Пошук:

Наталля Валянцінаўна Ніканчук

Наталля Валянцінаўна Ніканчук (нар. 5 кастрычніка 1967, Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларуская паэтэса і празаік (псеўданімы Лія Родная, Хмялеўская Н.), сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Валянціна Васільевіча і Галіны Уладзіміраўнаы Хмялеўскіх. Бацька доўгі час працаваў старшынёй выканкама Грыцэвіцкага сельскага Савета, маці працавала настаўніцай біялогіі ў Грыцэвіцкай сярэдняй школе.

У 1984 годзе з адзнакай закончыла Грыцэвіцкую сярэднюю школу, а ў 1989 годзе эканамічны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1989 г. па 1991 г. працавала навуковым супрацоўнікам на кафедры матэматычнага мадулявання эканамічных сістэм БДСГА. У 1991 годзе з сям’ёй пераехала ў гарадскі пасёлак Круглае Магілёўскай вобласці, дзе працавала бухгалтарам Круглянскага пасялковага Савета, потым галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама. У 2008 годзе па накіраванню мужа на новую пасаду пераехала разам з сям’ёй ў Горкі Магілёўскай вобласці, дзе і жыве ў сённяшні час. У Горках працавала ў аддзеле экономікі Горацкага раённага выканаўчага выканкама, у інспекцыі па падатках і зборах па Горацкаму раёну.

Літаратурная дзейнасць

Першы верш «Няма спакою на зямлі…» быў надрукаваны ў раённай газеце «Сельскае жыццё» у 1995 годзе. Потым творы друкаваліся ў калектыўных зборніках: «Друцкія зарніцы» (1996), «Гімн жыццю»(2003). Пачынаючы з 1996 года па 1998 год апавяданні былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет». Ў 1999 годе апавяданне «Бурштынавыя валасы» было надрукавана ў часопісе «Маладосць». Пасля пераезду ў горад Горкі працягнула займацца літаратурнай творчасцю. З 2008 года з’яўляецца членам народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова». Тут у 2008 годзе выйшаў зборнік вершаў «Любоў — крылатая істота», а потым у 2011 годзе дэтэктыўны раман «Иоланта». У Горках творы друкаваліся таксама ў калектыўных зборніках «Над родным краем жураўлі» (2009), «Эхо нашей Победы»(2014), «На крылах натхнення»(2016). Вершы Н. Ніканчук вельмі лірычныя, пераважна філасофскай накіраванасці. Яе героі шукаюць адказы на адвечныя пытанні, яны непакояцца і кахаюць, спадзяваюцца і вераць.

У 2018 годзе ўбачыла свет кніга «…Кранаючы неба рукамі» у якую ўвайшлі: дэтэктыўны раман з аднайменнаю назвай, аповесці «Практыка», «Бурштынавыя валасы», апавяданні: «Чацвёртая вышыня», «Інга», «Гэта было ў 1984-м…», «Адам», «Мастачка», «Адзін дзень з жыцця наркамана», «Апошнія грошы». Усе творы, якія ўвайшлі ў кнігу аб’яднаны агульнай дзеявай прасторай і своеасаблівым драматызмам. Падзеі, апісаныя ў вышэйпералічаных творах адбываюцца ў Магілёўскай вобласці. Гэта: горад Горкі, гарадскі пасёлак Круглае і саўгас-технікум Жілічы. Яны складаюць умоўны трохкутнік тых мясцін, дзе аўтар жыла, бывала ў юнацтве. Яе героі вядуць расследаванне, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, знаходзяць і сваё каханне, а некаторыя губляюць опошнюю надзею на лепшае і паміраюць.

Алёна Кісель аналізуючы дэтэктыўны раман піша, што «…произведение Натальи Хмелевской не отличается бешеной динамикой сюжета, в нем нет многими любимого экшна, погони, выстрелов, драк… Ценность книги не в этом. Она в том, чтобы постепенно высветить стороны человеческой натуры, показать ее через разговоры и воспоминания, заставить читателя поломать голову над интригой: так кто же из персонажей лжет? А то, на что стоит обратить внимание читателю, — это язык романа. Или, скорее, мова, потому что текст написан белорусским языком. Простым и образным, незамысловатым, но красочным, с отличными речевыми характеристиками участников, с описаниями природы, квартир, лиц, с лирическими размышлениями… Это тот самый стиль изложения, о котором можно сказать: точно под жанр, ни убавить, ни прибавить. І рэцензент робіць вывад: „… детектив родился. Интеллектуальный, психологический, социальный. Белорусский детектив“[1].

Прызнанне

  • сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2018).

Дасягненні

  • 2-е месца ў конкурсе, прысвечаным 730-годдзю горада Магілёва з вершам „Балада пра Магілёў“ (1997).
  • пераможца Магілёўскага абласнога конкурсу маладых літаратараў, журналістаў і сцэнарыстаў (1999).
  • 3-е месца ў Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Канстанціна Сіманава і 70-годдзю Вялікай Перамогі з перакладам на беларускую мову верша К.Сіманава „Жди меня“(2015).
  • фіналіст у намінацыі „Малая проза“ чацвёртага Міжнароднага літаратурным форума „Славянская лира-2017“ (2017).
  • 1-е месца ў намінацыі „Паэзія“ і другое месца ў намінацыі „Проза“ конкурса на лепшы літаратурны твор на тэму жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны „Скарынавай душой узлашчанае слова“, які праводзіўся ўстановай культуры „Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна“ сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА „Саюз пісьменнікаў Беларусі“(2018).
  • 2-е месца ў VIII Міжнародным літаратурным кункурсе, прысвечаным памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава і Году малой радзімы ў Беларусі, пераклад на беларускую мову верша К. Сіманава „Майор привез мальчишку на лафете…“(2018).

Бібліяграфія

Асобныя выданні

  • „Любоў — крылатая істота“- Горкі: 2008.
  • „Иоланта“.Мінск: −2011.
  • „… Кранаючы неба рукамі“ — Мінск:2018.
  • Иоланта: детективный роман [Электронный ресурс] //Монреаль: издательство Accent Graphics Communications, 2013. ISBN 9781301843138

Вершы і апавядані ў зборніках і часопісах

  • Я складзена са шкла…; Вагон майго дзяцінства; Першае каханне; Юнацтва; Не шкадуй ты мяне…; Дачушка; У мяне дачушка…; Я не зайдрошчу, я проста жыву…: [Вершы]//Друцкія зарніцы: Літаратурная Кругляншчына — Круглае: 1996.С. 136—143.
  • Сэрца боль: [Апавяданне]//Першацвет.-1996. № 10.С. 39-46.
  • Адам: [Апавяданне]//Першацвет.-1997. № 2. С. 52-57.
  • Інга; Пятля Арыёна: [Апавяданні]//Першацвет.-1998. № 4.С. 58-88.
  • Бурштынавыя валасы: апавяданне // Маладосць. 1999. № 12.
  • Я зноў жыву…; Да мяне завітала надзея…; Агонь кахання…; Узнёслых слоў шукаць не буду…; У голасе тваім…; Ты чуеш, як смяецца поўня…; Спыніся, час!…; Аб адзіным прашу…; Няма ў сэрцах дабрыні…; Душа пяе…: [Вершы]//Гімн жыццю: Вершы паэтаў Кругляншчыны.- Мн.: 2003.С. 70-75.
  • Балада пра Магілёў ; Малітва ; Беларусь ; Глаза поэта ; Я зноў жыву // Над родным краем жураўлі : вершы, апавяданні, нарысы, эсэ : да 65-годдзя вызвалення Беларусі — Горкі: 2009. С. 79-84.
  • Малітва // Эхо нашей Победы : к 70-летию освобождения Беларуси и Горецкого района от немецко-фашистских захватчиков / составитель Л. Н. Дерюжкова. — Мн.: 2014. С. 212.
  • Гэта было ў 1984-м ; Мастачка ; Чакай мяне : [пераклад верша К. Сіманава „Жди меня“], Усміхнуўся малады друкар… ; Беларуская мова — святая… ; Мой горацкі край урачысты… ; Тваіх вуснаў напой салодкі… // На крылах натхнення : да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання „Роднае слова“ /составитель Л. Н. Дерюжкова — Мн.: 2016. С. 97-98,99, 100—101, 128.
  • „Мама, на улице осень!..“, Исповедь педагога, Ода о школе, „Двух подруг мне подарила жизнь…“ [Стихи]//Быть на земле поэтом.- Шумячи: 2017.С. 9-13.

Літаратура

  • Ніканчук Наталля Валянцінаўна//Друцкія зарніцы: Літаратурная Кругляншчына.- Круглае: 1996. С. 136.
  • Вадап’ян М. Аб тым, што хвалюе: На паэтычнай хвалі//Сельскае жыццё.-1995. 6 снежня.
  • Ёсць таленты на Кругляншчыне//Сельскае жыццё.-1997. 21 чэрвеня.
  • Кіта Л. Пазнаёміла нас Сельскае жыццё»//Сельскае жыццё.-1999.6 сакавіка.
  • Ксяндзоў, Сяргей,Дзеружкова, Людміла Залаты” юбілей пісьменніцы// Зямля і людзі. −2017, 17 снеж.

Зноскі

  1. Кисель, Елена. Детектив родился! „Кранаючы неба рукамі“ Натальи Хмелевской как образец современного детектива http://oo-spb.by/index.php?id=747

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be