Наталля Хусаінаўна Эстэмірава
Наталля Хусаінаўна Эстэмірава (28 лютага 1958, Свярдлоўская вобласць — 15 ліпеня 2009, Газі-Юрт, Інгушэція) — расійская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дома ў Грозным і забіта. Яе смерць выклікала грамадскі і міжнародны рэзананс.
У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 медалём імя Роберта Шумана[2]. Лаўрэатка прэміі імя Ганны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасць шмат разоў крытыкавалася прарасійскім чачэнскім кіраўніцтвам.
Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дома ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзнялі трывогу, калі яна не прыйшла на запланаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзі[3]. Па дадзеным калег «Два сведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Наталля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна паспела пракрычаць, што яе выкрадаюць»[3].
Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта пракуратуры Расіі, цела жанчыны з кулявымі раненнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэціі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапаласе за 100 метраў ад федэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёна Інгушэціі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасведчанне члена экспертнага савета апарата ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадскага назіральніка камісіі па грамадскім кантролю ў месцах прымусовага ўтрымання на імя Наталлі Эстэміравай[4].
Рамзан Кадыраў у інтэрв’ю расійскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення»[5].
Зноскі
- ↑ Russian activist ‘found murdered’ // BBC News Online — 2009.
- ↑ Узнагароджанне г-кі Наталлі Эстэміравай і г-на Сяргея Кавалёва медалём Роберта Шумана Архівавана 21 ліпеня 2009.(англ.) // Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскія дэмакраты, Страсбург, 13 студзеня 2005 г.
- 1 2 Знойдзена цела выкрадзенай у Грозным праваабаронцы(руск.)
- ↑ Громкое убийство(руск.) // Інтэрфакс, 16 ліпеня 2009 г. (руск.)
- ↑ «Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення»(руск.) // Газета.ру 10 жніўня 2009