wd wp Пошук:

Нафі Рыгоравіч Джусойты

Нафі Рыгоравіч Джусойты (асец. Нафи Джусойты; нар. 27 лютага 1925, в. Ногкаў, Паўднёвая Асеція) — асецінскі пісьменнік і літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1968).

Паэтычны дэбют — зборнік «Сэрца салдата» (1949), у якім выяўлены складаны свет думак, пачуццяў, душэўных перажыванняў савецкага воіна ў гады ваенных выпрабаванняў. У кнігах паэзіі «Лірыка» (1955), «Думы Асеціі» (1959), «Безыменная кніга» (1967), гістарычных раманах «Кроў продкаў» (1965), «Дванаццаць ран як адна…» (1970), «Слёзы Сырдона» (1979), п’есе ў вершах «Світальная зара» (1977), аповесці «Сонцаварот» (1965) — мінулае і сучаснае асецінскага народа, складаныя чалавечыя лёсы, хараство роднай зямлі.

Даследуе гісторыю асецінскай літаратуры. Займаецца вывучэннем і падрыхтоўкай да друку твораў класікаў асецінскай літаратуры, а таксама перакладае на асецінскую мову рускіх, украінскіх, грузінскіх пісьменнікаў (у тым ліку пераклаў «Яўгенія Анегіна» А. Пушкіна). Пераклаў на асецінскую мову асобныя творы Я. Купалы. На беларускую мову асобныя творы Н. Джусойты пераклаў Г. Кляўко.

Літаратурная прэмія імя К. Хетагурава 1979.

Зноскі

  1. Джусойты Нафи Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

  • Джусойты // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Грузіі Катэгорыя·Паэты Грузіі Катэгорыя·Перакладчыкі на асецінскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be