Нацумэ Сосэкі
Нацумэ Кіноскэ (яп. 夏目金之助 Нацумэ Кіносукэ) 9 лютага 1867— 9 снежня 1916, больш вядомы пад псеўданімам Нацумэ Сосэкі (яп. 夏目漱石 нацумэ со:сэкі) — выдатны японскі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў сучаснай японскай літаратуры.
Біяграфія
Нацумэ нарадзіўся 9 лютага 1867 ў беднай сям’і старшыні адной з абшчын Эда (сучасны Токіа). У юнацтве ён атрымаў класічную адукацыю і лічыўся знаўцам старажытнай кітайскай і японскай класічнай паэзій.[3]
Памёр Нацумэ 9 снежня 1916 ў Токіа.
Асноўныя сачыненні
- 1908 — Сансіра (三四郎)
- 1909 — Затым (それから)
- 1910 — Брама (門)
- 1914 — Сэрца (こころ)
- 1916 — Святло і цемра (明暗)
Творы Нацумэ перакладзены на англійскую, балгарскую, венгерскую, грузінскую, кітайскую, карэйскую, мангольскую, нямецкую, польскую, румынскую, рускую, сербскахарвацкую, украінскую, славацкую, французскую і чэшскую мовы.[4]
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Natsume Sōseki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Біяграфія на World Art
- ↑ Біяграфія Сосэкі ў «Экстэлапедыі фэнтэзі і навуковай фантастыкі»
Спасылкі
- Раман «Ваш пакорны слуга кот» Архівавана 5 лютага 2012.
- Лекцыя «Разьвіцьцё сучаснае Японіі»
- Творы аўтара на сайце «Японская проза»(недаступная спасылка)