wd wp Пошук:

Норман Мейлер

Норман Кінгслі Мейлер (англ.: Norman Kingsley Mailer, 31 студзеня 19232007) — амерыканскі пісьменнік, журналіст, драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр.

Біяграфія

У 1943 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Пачаў пісаць у студэнцкія гады. Ваяваў на Філіпінах. Акрамя літаратуры, займаўся журналістыкай (ён — адзін з заснавальнікаў школы «новага журналізму»), пісаў кінасцэнарыі, сам зняў некалькі фільмаў, у некаторых з іх выступаў як акцёр.

Літаратурная творчасць

Найбольш вядомы яго раман аб Другой сусветнай вайне «Голыя і мёртвыя» (англ.: The Naked and the Dead, 1948). Акрамя таго, Мейлеру належаць раманы «Запаведнік аленяў» (англ.: The Deer Park, 1955), «Амерыканская мара» (англ.: An American Dream, 1965), «Навошта мы ў В’етнаме?» (англ.: Why Are We in Vietnam?, 1967), «Евангелле ад Сына Божага» (англ.: The Gospel According to the Son, 1997), «Замак у лесе» (англ.: The Castle in the Forest, 2007), эсэ «Белы негр» (англ.: The White Negro , 1956), «Песня ката» (англ.: The Executioner’s Song, 1979 у аснову пакладзена біяграфія злачынца Гэры Гілмара, кніга атрымала Пулітцэраўскую прэмію) і інш. Шырокую вядомасць набылі дакументальныя рэпартажы Мейлера «Армія ночы» пра маршы міру на Вашынгтон анг. The Armies of the Night, 1968, ганараваны Пулітцэраўскай прэміі), «Маямі і аблога Чыкага» (англ.: Miami and the Siege of Chicago: An Informal History of the Republican and Democratic Conventions of 1968, 1968) аб нацыянальных канвентах рэспубліканскай і дэмакратычнай партый, «Агонь на Месяцы» (анг. Of a Fire on the Moon, 1969) пра высадцы чалавека на Месяц. Ён — аўтар біяграфій Мэрылін Манро (анг. Marilyn: A Biography, 1973), Пабла Пікаса (анг. Portrait of Picasso as a Young Man: An Interpretive Biography, 1995), Лі Харві Освальда (анг. Oswald’s Tale: An American Mystery, 1996).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Мейлер Норман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. http://www.news.com.au/mercury/story/0,22884,22739043-923,00.html
  4. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2007/11/10/AR2007111000518.html
  5. http://apnews.myway.com/article/20071110/D8SQQRI80.html
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118576461 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. http://www.nytimes.com/2002/09/14/arts/william-phillips-co-founder-and-soul-of-partisan-review-dies-at-94.html
  8. http://www.nytimes.com/2002/11/18/world/booker-prize-won-t-include-us-writers.html
  9. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  10. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

  • Мейлер Норман // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 260

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be