wd wp Пошук: ⬜

Нурдаль Грыг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыг.

Юхан Нурдаль Грыг (нарв.: Nordahl Grieg; 1.11.1902, г. Берген, Нарвегія — 2.12.1943) — нарвежскі пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—1921), уражанні адлюстраваў у зборніку вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва універсітэтах Оксфарда і Осла. Выдаў кнігу эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасць Р. Кіплінга, Дж. Кітса, П. Б. Шэлі, Дж. Байрана. На мяжы 1920—1930-х г. адбылася яго творчая і светапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зборнік «Нарвегія ў нашых сэрцах», 1929) змяняецца песімізмам (драма «Атлантычны акіян», 1932). У 1932—1934 гг. жыў у СССР. У 1937 годзе ў якасці ваеннага карэспандэнта быў у Іспаніі (зборнік «Іспанскае лета», 1937, раман «Свет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго твораў — паэма «Паражэнне» (1937, пра Парыжскую камуну). У 1940—1943 гг. змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», зборнікі вершаў «Свабода», «Надзея»).

Нарвежскі славіст Марцін Наг назваў Янку Купалу «беларускім Грыгам».

  1. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118542133 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. ↑ Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. ↑ Григ Нурдаль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. ↑ Famous Wadhamites — Уодэм-каледж, 2013. Праверана 26 лютага 2021.
  6. ↑ http://urn.nb.no/URN:NBN:no-nb_digavis_norsktidend_null_null_19360505_2_103_1
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Нарвегіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be