wd wp Пошук:

Нікалаус Ленау

Ні́калаус Ле́нау (ням.: Nikolaus Lenau, сапр. імёны і прозвішча Нікалаус Франц Німбш Эдлер фон ШтрэЛенау — Nikolaus Franz Niembsch Edler von Strehlenau; 13 жніўня 1802, Чатад, правінцыя Банат, Аўстрыя / Румынія — 22 жніўня 1850, Обердзёблінг, Аўстрыя) — нямецкамоўны аўстрыйскі паэт-рамантык, аўтар вершаў, паэм, нарысаў.

Біяграфія

Вучыўся ў Венскім і Гайдэльбергскім універсітэтах.

Паводле сацыяльна-філасофскай накіраванасці яго паэзія сугучная матывам «сусветнага жалю» Дж. Байрана і Г. Гейнэ. Паэтычныя зборнікі «Вершы» (1832), «Новыя вершы» (1838) і інш. адметныя яркай метафарычнасцю, рамантычнай сімволікай, блізкасцю да нямецкай і венгерскай народнай паэзіі. Цыкл вершаў «Польскія песні» (1832) прысвяціў лёсу ўдзельнікаў паўстання 1830—1831 г. Аўтар паэм «Фауст» (1836), «Саванарола» (1837), «Дон Жуан» (выд. 1851). У паэмах «Ян Жыжка» (1837—42), «Альбігойцы» (1842) прадчуванне непазбежнасці рэвалюцыйных змен.

Апошнія сем з паловай гадоў жыцця правёў у вар’ятні.

Найважнейшыя творы

  • «Спевы ў чароце» (Schilflieder, зб. вершаў, 1832)
  • «Фаўст» (Faust, драма, 1836)
  • «Вершы» (Gedichte, 1837)
  • «Саванарола» (Savonarola, эпічная паэма, 1837)
  • «Альбігойцы» (Die Albigenser, эпічная паэма, 1842)
  • «Дон Жуан» (Don Juan, эпічная паэма, апубл. пасьмяротна)

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571508 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 4 Рубинова Е. Я. Ленау // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 113–115.
  3. 1 2 Ленау Николаус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. https://www.pfarre-weidling.at/uploads/friedhof/Friedhofsbuch.pdf Праверана 24 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя·Паэты Аўстрыі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be