Ніклаус Мануэль
Ніклаус Мануэль па мянушцы Дойч (ням.: Niklaus Manuel Deutsch; 1484?, Берн — 28 красавіка 1530, Берн) — швейцарскі жывапісец, графік, паэт, памфлетыст, ландскнехт і чыноўнік. У яго стылі жывапісца і разьбяра па дрэве адчуваецца ўплыў Рэнесансу і Альбрэхта Дзюрэра. Нараўне з Гальбейнам ён лічыцца самым значным прадстаўніком Рэнесансу ў Швейцарыі. Ён ствараў эскізы для ювеліраў, алтары, партрэты і іншыя палотны. Яго насычаныя колерамі палотны адлюстроўваюць у асноўным міфалагічныя і біблейскія сцэны.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1484 годзе ў Берне ў багатай бюргерскай сям’і. Пасля жаніцьбы з Катарынай Фрышынг (1509) ён узяў у якасці радавога імя прозвішча яе бацькі, Эмануіла Алемана, аптэкара з К’еры, П’емонт, і захаваў нямецкі пераклад свайго імя толькі ў манаграме: кінжал пад ініцыяламі N.M.D.
З 1512 года ён з’яўляецца дэпутатам Вялікай рады. У 1513—1520 гадах працуе ў Берне як жывапісец. Адначасова, у 1516—1522 гадах удзельнічае ў італьянскіх паходах як ландскнехт, не пакідаючы заняткаў жывапісам. У 1522 годзе далучаецца да войска Альбрэхта фон Штайна. Пасля ранення рукі пры аблозе Навары і ўдзелу ў прайгранай бітве пры Ла Біко ён канчаткова вяртаецца ў Швейцарыю.
У 1523 годзе, стаўшы намеснікам у Эрлаху, ён кідаецца ў палітычныя, дыпламатычныя і канфесійныя звады і паступова пакідае свае заняткі жывапісам. У 1528 годзе ён уваходзіць у Малую раду Берна. Апошнія гады жыцця прысвяціў пераважна палітычнай дзейнасці і абавязкам выбарнага члена гарадской рады Берна.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118577379 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
- ↑ Niklaus (Niclaus) (I.) [Uelenman, Niklaus; Alleman, Niclaus; Manuel-Deutsch, Niklaus; Alleman, Niklaus Manuel; Alamand, Niklaus // SIKART — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Niklaus Manuel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Blubacher T. Niklaus Manuel // Theaterlexikon der Schweiz Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.