Олеў Йыгі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Йыгі. Олеў Йы́гі (эст.: Olev Jõgi; 9 студзеня 1919, вёска Веске, востраў Саарэмаа, Эстонія — 27 студзеня 1989) — эстонскі літаратуразнавец, перакладчык. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстоніі 1971.
Скончыў у 1956 годзе Тартускі ўніверсітэт.
Біяграфія
Аўтар зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Літаратурныя каардынаты» (1963), «Зыб на вадзе» (1973), «Барозны і цені» (1975, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1976).
Перакладаў з беларускай мовы. Удзельнічаў у выданні на эстонскай мове выбраных вершаў Янкі Купалы (1966), Якуба Коласа (1968). Пераклаў на эстонскую мову зборнікі апавяданняў «Сірочы хлеб», аповесць «Апошняя сустрэча» Янкі Брыля, аповесць «Трэцяя ракета» Васіля Быкава, раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Івана Мележа, трылогію «На ростанях» Якуба Коласа.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.