Оскар Лутс
Оскара Лутс (эст.: Oskar Luts; 7 студзеня 1887, , с. Каарэперэ, Йыгевамаа, Эстонія — 23 сакавіка 1953, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і драматург. Народны пісьменнік Эстоніі (1945).
Біяграфія
Оскар Лутс паходзіў з сям’і сярэдняга класа, цэнтральная Эстонія, у той час Лівоніі (Расійская імперыя). Вучыўся ў сельскай школе Янкула ў 1894 годзе. У 1899—1902 гг. вучыўся ў Тартускім рэальным вучылішчы. У 1903 годзе Лутс пачаў працаваць вучнем аптэкара ў Тарту і Нарве. Пасля праходжання іспыту, паступіў на працу ў Таліне (1903). Падчас яго ваеннай службы ў Санкт-Пецярбургу (1909—1911) працаваў таксама ў аптэцы.
Працягнуў гэтую працу ў Тарту, калі вучыўся ў 1911—1912 гадах вучобы ў Юр’еўскім універсітэце. Працаваў ваенным фармацэўтам у Віцебску.
Оскар Лутс быў першым эстонскім пісьменнікам, які атрымаў званне народны пісьменнік Эстонскай ССР (1945).
Оскара Лутс пахаваны на могілках Ропка-Там.
Некаторыя вуліцы і ўстановы Эстоніі названы ў гонар Оскара Лутса.
Творчасць
Друкаваўся з 1907 года. У сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Качан капусты», «Паўнверэ», «Камерсанты» (усе 1913) намаляваў каларытныя народныя характары. Рэалістычна-гумарыстычныя замалёўкі правінцыяльнага жыцця школьнікаў у трылогіі «Вясна» (ч. 1—2, 1912—1913), «Лета» (ч. 1—2, 1918—1919), «Вяселле Таотса» (1921), карціны жыцця гарадскіх ускраін у трагікамічна-гратэскавых аповесцях «Жыццё Андраса» (1923), «Будныя дні» (1924), «На задворках» (1933). Творы адметныя займальнасцю, дынамічнасцю сюжэта, псіхалагізмам, выразнасцю вобразаў. Аўтар успамінаў (т. 1—13, 1930—1941); «Старыя сцежкі» (1930), «Зімовыя дарогі», «Праз вецер і ваду» (абедзве 1931) і інш., фельетонаў.
Пераклады
На беларускую мову асобныя творы Лутса пераклаў А. Кудравец.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Oskar Luts // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лутс Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Лутс Оскар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
- Oskar Kruus, ed (1995). Eesti Kirjarahva Leksikon. Eesti Raamat. ISBN 5-450-02357-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оскар Лутс
- Оскар Лутс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)